Дапамога прыходзіць неадкладна

№ 2 (1128) 11.01.2014 - 17.01.2014 г

Дзень выратавальніка — свята прафесіяналаў, якія прысвяцілі сябе высакароднай місіі: абараняць і ратаваць людзей, свята ветэранаў гэтай прафесіі, родных і блізкіх, добраахвотнікаў і юных ратавальнікаў.

Створанае 19 студзеня 1999 г., Міністэрства па надзвычайных сітуацыях упэўнена вырашае пастаўленыя задачы.

За дзесяцігоддзе работнікамі МНС Беларусі праведзена больш за 250 тысяч аперацый, выратаваны звыш 50 тысяч чалавек. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях вызначае галоўным прыярытэтам у сваёй дзейнасці далейшае павышэнне эфектыўнасці абароны грамадзян і эканомікі краіны ад бедстваў.

Сёння больш за 48 працэнтаў надзвычайных сітуацый, якія ўзнікаюць, ліквідуюцца праз 15 хвілін з моманту прыбыцця першага падраздзялення, што дазволіла знізіць агульныя эканамічныя страты.

Нумар «101» вядомы кожнаму, у любой складанай сітуацыі грамадзяне звяртаюцца да тых, хто заўсёды на пасту. І сапраўды, дапамога прыходзіць неадкладна. Некалькі хвілін чакання — і ўжо чутны сірэны аварыйна-выратавальных аўтамабіляў.

Ратавальнікі робяць усё, каб на роднай зямлі не было тэхнагенных бедстваў і пагібельных наступстваў стыхій, а чалавеку, які трапіў у надзвычайную сітуацыю, яны заўсёды паспяваюць працягнуць руку дапамогі.

Таццяна БЫЧАНОК, спецыяліст групы прапаганды і навучання Савецкага РАНС г. Мінска