Для каго рэальнасць?

№ 2 (1128) 11.01.2014 - 17.01.2014 г

Бібліятэка ў Расіі
Прасторныя кабінеты са шклянымі сценамі, пакой для прэзентацый з мяккімі падушкамі-крэсламі, неабмежаваны бясплатны доступ да Інтэрнэту, магчымасць выпіць кавы з печывам. Усё гэта не апісанне офісных памяшканняў, а, як ні дзіўна, сучасных бібліятэк, якія зусім нядаўна адкрыліся пасля рэстаўрацыі ў Маскве.

/i/content/pi/cult/462/9776/13-6.jpg

/i/content/pi/cult/462/9776/13-7.jpg

Але, калі быць больш дакладным, гэта апісанне той установы культуры, якая імкнецца прывабіць да сябе не толькі звыклыя катэгорыі наведвальнікаў, але і моладзь, якая цікавіцца элітарнай айчыннай і замежнай культурай і мастацтвам, модай, альтэрнатыўнай музыкай, артхаўсным кіно. Моладзь, якая па розных прычынах забыла дарогу ў бібліятэку. Што і казаць, нават час працы новых бібліятэк (з 10-й да 22-й гадзіны) падладжаны пад патэнцыйных наведвальнікаў. І самае галоўнае — атмасфера. Як апісаў адзін з наведвальнікаў: “Уваход вольны. Заходзь і працуй — ніхто слова не скажа. Няма ні аховы, ні гардэробшчыка, ніхто ні аб чым не пытаецца. Заходзіш, як у кафэ. Усё адкрыта і па-сяброўску”.

Фота Ільі ВАРЛАМАВА, http://zyalt.livejournal.com/943472.html

Аўтар: Канстанцін АНТАНОВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"