Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
V — значыць… Гродна
18 студзеня Гродна афіцыйна стане “Культурнай сталіцай Беларусі — 2014”. Нагадаем: пятай па ліку ў гісторыі акцыі. Сёлета жыхароў і гасцей горада чакае шэраг разнастайных імпрэз. Мы ж напярэдадні насычанага на падзеі года звярнуліся да прадстаўнікоў кіраўніцтва тых гарадоў, якія ўжо атрымлівалі гэты статус, з просьбай пагартаць старонкі “сталічнага” мінулага, падзяліцца планамі і, зыходзячы з атрыманага досведу, даць карысныя парады гродзенскім калегам. А яшчэ мы пацікавіліся ў гродзенцаў, чым горад збіраецца цягам 2014-га здзіўляць...
Чаго не стае ў культурнай прасторы невялікага горада?
Якіх аб’ектаў, устаноў, мерапрыемстваў не хапае на культурнай карце раённых гарадоў? “К” звярнулася па каментарыі да прадстаўнікоў улады Мсціслава і Расонаў, геаграфічна далёкіх ад сталіцы і абласных цэнтраў. У якасці эксперта выступіў кансультант у галіне гарадскіх стратэгій.
Дзе сёння быць беларусам — прэстыжна?
Неаднаразова агучваліся планы падтрымкі нашых суайчыннікаў за мяжой. Больш за тое, цягам мінулага года адбылося шмат падзей, у цэнтры якіх было супрацоўніцтва дзяржаўных і грамадскіх структур з беларускай дыяспарай. Назаву толькі найбольш знакавыя з іх. Гэта і праца айчынных парламентарыяў над Законам “Аб беларусах замежжа”, і чарговы З’езд беларусаў свету, і пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры рэспублікі.
Чаму я не стаміўся ад “Еўрабачання”
Я аўтар песні “Еўрабачання-2011” пад назвай “I love Belarus”, прадзюсар песні “З сябрамі”, якая перамагла на дзіцячым “Еўрабачанні-2007”. Мае кампазіцыі ўдзельнічалі ў розныя гады ў розных краінах у адборах на дарослае і дзіцячае “Еўрабачанне”. І я ніколькі не стаміўся ад гэтага конкурсу, у якім наша краіна бярэ ўдзел дзясятак гадоў!
Крэўскі друз — на сувеніры?
Едзем далей. Гродзеншчына вітае санлівымі туманамі. Не паддаемся настрою і рушым да новых сустрэч. Журналісцкая справа тым і прываблівае, што рандэву нават са старымі знаёмымі кожны раз прыносіць непадробныя эмоцыі, яркія ўражанні, чарговыя тэмы для нашых артыкулаў. Праўда, гэтым эмоцыям і ўражанням не стае іншым разам паўнавартаснага станоўчага зараду. Але і такая акалічнасць — неад’емная частка журналісцкай справы, галоўная задача якой не шукаць недахопы, а аб’ектыўна аналізаваць іх вытокі.
Блогеры ўсіх сёл, яднайцеся!
16 студзеня мінулага года на блогу «Сельская бібліятэка» з’явілася першае паведамленне. Такім чынам, у дзіцяці бібліятэчнага камп’ютарнага крэатыву неўзабаве — першы дзень нараджэння. Павіншуем? Безумоўна! Падстаў для шчырых і цёплых слоў — хапае. Але з’яўленне вузкаспецыялізаванай старонкі з неймаверна шырокімі магчымасцямі — "ураджайная" глеба для гаворкі зусім пра іншае…
Падшукваем будынак для музея
Ляхавіцкі раён для «К» — асаблівы, так бы мовіць, падшэфны. Часта бываем тут на суботніках, з вялікай прыязнасцю накіроўваемся і ў звычайныя журналісцкія камандзіроўкі. Чым прываблівае гэтая зямля? Таленавітымі людзьмі, трывалай знітаванасцю мінуўшчыны і сучаснасці, памкненнем работнікаў культуры выкарыстаць усе магчымыя рэзервы для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы.
Як стварыць Арт-цэнтр?
Мы ўжо згадвалі, што Арт-цэнтр імя Марка Роткі адкрыўся ў латвійскім Даўгаўпілсе (колішнім Дзвінску Віцебскай губерні — прынамсі, на час нараджэння там будучага сусветна вядомага мастака ў 1903 годзе) у мінулым красавіку. Аказалася, для некаторых жыхароў горада гэты факт яшчэ па-ранейшаму знаходзіцца ў шэрагу навін, хоць новую “культурную кропку” ўжо цяпер прагнуць наведаць дасведчаныя жыхары Заходняй Еўропы і ЗША.
Што за суседнімі дзвярыма?
“Russia Next door. Сучаснае мастацтва Калінінграда” — пад такой назвай у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва працуе выставачны праект Балтыйскага філіяла Дзяржаўнага цэнтра сучаснага мастацтва. Выстаўка падаецца яе арганізатарамі як “адзін з першых праектаў расійскага сучаснага мастацтва, прадстаўлены на Беларусі".
Колькі “але” да “першай у свеце”
У той час як жыхары і госці сталіцы накіроўваліся на спектаклі Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму, у Маладзечне прэзентавалася свая прэм’ера: тамтэйшы маладзёжны народны тэатр паставіў оперу Алега Залётнева “Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт”.
Зых у Новым замку
Выстаўка Зыгмунда Буйноўскага, мастака з Падляшша, стала трэцяй, што адбывалася ў горадзе над Нёманам.
"Як ён малюе — ніяк не разумею... Чарадзей!"
Гэтак сказаў пра майго сённяшняга героя Ілья Яфімавіч Рэпін. А яму верыць можна. Зараз я хачу распавесці пра жыццё таго выдатнага мастака-жывапісца, лёс якога самым непасрэдным чынам звязаны з нашай Беларуссю. На жаль, яго яшчэ мала ведаюць не толькі ў нас, але і ў Расіі (мастак лічыў сябе менавіта рускім жывапісцам): а ён быў акадэмікам імператарскай Акадэміі мастацтваў і членам Таварыства перасоўных мастацкіх выставак. Затое яго літаральна абажаюць у Францыі і Бельгіі: у гэтых краінах ён пражыў амаль палову жыцця. У Брусэлі 23 снежня 1923 года знайшоў апошняе месца вечнага спачыну. Яму было 73 гады…
Для каго рэальнасць?
Прасторныя кабінеты са шклянымі сценамі, пакой для прэзентацый з мяккімі падушкамі-крэсламі, неабмежаваны бясплатны доступ да Інтэрнэту, магчымасць выпіць кавы з печывам. Усё гэта не апісанне офісных памяшканняў, а, як ні дзіўна, сучасных бібліятэк, якія зусім нядаўна адкрыліся пасля рэстаўрацыі ў Маскве.
Скажы мне свой дэвіз...
Найважнейшымі атрыбутамі сучасных дзяржаў з’яўляюцца сцяг, герб, гімн. А ў многіх — яшчэ і дэвіз. Гісторыю ўзнікнення апошніх часцей за ўсё звязваюць з еўрапейскім рыцарскім рухам і традыцыйнымі баявымі заклікамі. Гербы з выслоўем-дэвізам пачалі шырока ўжывацца не пазней за ХІІІ стагоддзе ў часы крыжовых паходаў. Пры тым, што пячаткі з гербамі вядомы не пазней як з ІХ стагоддзя, а з гербамі і выслоўямі — з ХІ стагоддзя.
Ружанскі метэарыт з 1894-га
Дырэктар Музея «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў» Руслан Кніга паведаміў «К», што 18 снежня ў музейнай экспазіцыі з’явіўся… метэарыт. Што гэта менавіта ружанскі метэарыт, вядомы з 1894 года, даказана, па словах кіраўніка ўстановы, на 99 працэнтаў.
Не кліпавае мысленне кліпмэйкера
Магчыма, для некаторых аматараў беларускай музыкі галоўным расчараваннем 2013 года стала спыненне існавання дуэта “RockerJoker”. Іх не суцешыла нават тое, што адна з яго палавінак — Міхей Насарогаў — працягвае выступаць сольна і з іншымі выканаўцамі (у тым ліку — акадэмічнымі: згадаем леташні Фестываль Юрыя Башмета), а другая — вядомы айчынны кліпмэйкер Макс Сіры — працягвае здымаць відэаролікі.
“Аліўе” і эканамічны закон
Да ўстойлівых навагодніх традыцый, падобна на тое, апошнім часам далучыліся “старыя песні пра галоўнае” — у ролі гэткага культурна-забаўляльнага дадатку да праславутага аліўе. З адзінай толькі розніцай: ад аліўе, дзякуючы гастранамічнаму выбару ў крамах, не цяжка адмовіцца. Ад рэтра-хвалі, колькі ні пстрыкай пультам тэлевізара, пазбавіцца ў навагоднюю ноч практычна немагчыма: яна набыла ўжо моц сапраўднага “дзявятага вала”, які цалкам засланяе гарызонт. Добра гэта ці дрэнна? І чаму так?
Драўляны птах на дачным участку
Можа і ёсць людзі, цалкам пазбаўленыя прагі збіральніцтва, але мне такіх сустракаць не даводзілася. У адных гэтая жарсць праяўляецца спантанна, у іншых — мае акрэслены вектар і канцэптуальны грунт. Гэта, дарэчы, не такая ўжо рэдкая з’ява, калі нехта аздабляе сваю асабістую прастору не тым, што лічыцца вартым, а тым, з чым камфортна асабіста яму. З такім чалавекам мне давялося сустрэцца. Гэта мастак Уладзімір Цвірка. Ён патэлефанаваў у рэдакцыю і запрасіў на сваё лецішча карэспандэнта, каб той паглядзеў на аўтэнтычны вятрак, што стаіць на ягоным участку.
Сістэму не аднавіць, а вось падтрымаць жанр...
З вялікай цікавасцю азнаёміўся з артыкулам Яўгена Рагіна “Ці патрэбны рэспубліканскі фэст аматарскага тэатральнага мастацтва?” у № 47 "К" за 2013 і адразу захацелася выказаць сваё меркаванне. Падзяляю і падтрымліваю большасць тэзісаў аўтара аб сітуацыі, што склалася з народнымі тэатрамі... Сапраўды, мы ўжо даўно не дыскутуем, ці патрэбен народны тэатр, самадзейны ён ці аматарскі. Тэрмін “аматарскі” замацаваны ў адпаведных заканадаўчых і нарматыўных дакументах.
Болевыя кропкі СДК і не толькі
Пад час камандзіроўкі ў Столінскі раён атрымалася завітаць і ў мясцовы метадычны цэнтр. На стале ў Алены Дубойскай — кіраўніка ўстановы — пабачыў нумар «Культуры», раскрыты на артыкуле «Установа культуры: пошукі рэцэпту запатрабаванасці» («Гарачая лінія» з членам Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктарам Палаца культуры Маладзечна Святланай САРОКА). Што ўразіла: ці не кожны абзац артыкула быў падкрэслены кіраўніком РМЦ.
Пачалося ўсё ў Санях…
У №47 за 2013г. газеты “Культура” змешчаны артыкул Таццяны Макаранка “Колас: вяртанне на Магілёўшчыну”. Лічу справядлівым паведаміць чытачам газеты, што першая сустрэча Якуба Коласа з Магілёўшчынай адбылася яшчэ ў 1908 годзе пад час яго працы настаўнікам у адной з тамтэйшых прыватных школ, а дакладней — у вёсцы Сані Сенненскага павета Магілёўскай губерні.
"Пан Тадэвуш": да прэм'еры засталося...
Па нашай просьбе Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прыадкрыў заслону і дазволіў чытачам "К" зазірнуць на рэпетыцыі першай прэм'еры трупы на абноўленай роднай сцэне калектыву. Афіша з выкарыстаннем работы Напалеона Орды, моманты рэпетыцый, дэталі рэквізіту...
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»