Паездка ў Маскву стала “зорным часам” для лідскіх удзельнікаў, асабліва ж — для Наталлі Шыла з дзіцячай школы мастацтваў, работа якой “Легенда пра Лідскі замак” была прызнана лепшай у намінацыі “З чаго пачынаецца Радзіма”. Пераможца конкурсу ў Паўночным Ізмайлаве вучыцца ў чацвёртым класе ШМ і ўжо цвёрда вырашыла атрымаць пасля вышэйшую мастацкую адукацыю. Дарэчы, гэта ўжо не першы поспех таленавітай дзяўчынкі з Ліды: летась яна заняла першае месца ў Міжнародным конкурсе юных мастакоў “Віфлеемская зорка”, арганізаваным Урадам Масквы сумесна з Рускай Праваслаўнай Царквой, а летась стала лаўрэатам Міжнароднага фестывалю “Залатая пчолка” ў Клімавічах.
На памяць пра сустрэчу юных мастакоў з розных краін кожны ўдзельнік конкурсу атрымаў падарунак — яркі шалік, ручку і блакнот. Самы дарагі падарунак — DVD- прайгравальнік — атрымала Наташа Шыла, ёй жа быў уручаны і альбом ад спонсараў мерапрыемства з Пасольства Нідэрландаў. У рамках знаёмства з Масквой юныя лідчане пабывалі ў Траццякоўскай галерэі і на Краснай плошчы.
Ліст-падзяку — за актыўную падтрымку творчай сустрэчы — атрымаў і старшыня Лідскага райвыканкама Андрэй Хадыка.
Аляксандр МАЦУЛЕВІЧ
Ліда
На здымку: Лідская дэлегацыя на Краснай плошчы.