Каляды з...

№ 49 (1123) 07.12.2013 - 13.12.2013 г

Па ініцыятыве дыпламатычнай місіі Венесуэлы ў нашай краіне і пад эгідай Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя Сімона Балівара пры Пасольстве Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла 12 снежня ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца культурная імпрэза, прымеркаваная да калядных святаў.

У яе праграме — канцэрт музычнага калектыва “Алі Прымера” і групы венесуэльскага фальклорнага танца “Ёланда Марэна”, якія пазнаёмяць грамаду са святочнымі традыцыямі Лацінскай Амерыкі. У час імпрэзы адбудзецца запланаваная ў рамках міжнароднага праекта “Беларусь сёння” цырымонія перадачы калекцыі беларускіх кніг Нацыянальнай бібліятэцы Венесуэлы.