Скульптару прысвячаецца

№ 3 (821) 19.01.2008 - 25.01.2008 г

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 15 студзеня 2008 г. увёў у абарачэнне памятныя манеты “З.Азгур. 1908 — 1995”, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння мастака.

 /i/content/pi/cult/145/962/Maneta1.jpg
Срэбную — наміналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 г, дыяметрам 32,00 мм; медна-нікелевую — наміналам 1 рубель, масай 13,16 г, дыяметрам 32,00 мм.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет — рыфлёная.
На пярэднім баку манет размешчаны: у цэнтры — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у верхняй частцы па крузе — надпісы: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй — 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), пад імі — год чаканкі (на срэбнай справа — проба сплаву); справа — стылізаваны фрагмент майстэрні скульптара.
На адваротным баку манет размешчаны: у цэнтры на фоне фактурнай сцяны — партрэт народнага мастака СССР і БССР Заіра Азгура; унізе злева па крузе — надпісы: З.АЗГУР і гады жыцця — 1908 — 1995.
Срэбныя манеты адчаканены якасцю “пруф”, медна-нікелевыя — “пруф-лайк”. Тыраж срэбнай і медна-нікелевай манет — па 3000 штук.
Памятныя манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Упраўленне інфармацыі
Нацыянальнага банка РБ