Як запэўніў напярэдадні першы намеснік міністра культуры краіны Уладзімір Карачэўскі, уваход на многія з паказаў сучаснай нацыянальнай музычнай класікі будзе вольны.
Слухачы пачуюць дзве аркестравыя праграмы. Адну з іх прадставіць Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі. Другую — аркестр Белтэлерадыёкампаніі. Трэцюю — Дзяржаўны камерны аркестр. Харавыя творы пакажуць два калектывы: Дзяржаўны камерны хор Беларусі пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай, а таксама хор тэлебачання і радыё на чале з Паўлам Шэпелевым. А колькі яшчэ будзе камерных твораў! Дарэчы, частка канцэртаў і музычных спектакляў ладзіцца, паводле традыцыі, “насустрач святу”. Прынамсі, у панядзелак у адной з залаў Акадэміі музыкі можна будзе пачуць канцэрт, цалкам складзенны з прэм’ерных твораў для духавых і ударных.