Рарытэты — у адзін дзень

№ 47 (1121) 23.11.2013 - 29.11.2013 г

Віцебскі абласны краязнаўчы музей адзначае 95-годдзе. На сённяшні дзень музейны збор налічвае больш за 204 тысячы прадметаў асноўнага фонду. Асобныя — самыя цікавыя ды рэдкія — прадметы з музейнага збору прадстаўлены ў экспазіцыях і на доўгатэрміновых выстаўках, аднак большая частка рарытэтаў знаходзіцца ў музейных сховішчах.

/i/content/pi/cult/455/9605/3-6.jpg

/i/content/pi/cult/455/9605/3-4.jpg /i/content/pi/cult/455/9605/3-5.jpg

З нагоды юбілею музея самыя значныя і каштоўныя прадметы былі прэзентаваны шырокай аўдыторыі 20 лістапада на выстаўцы аднаго дня. Пераважная большасць каштоўных экспанатаў трапіла ў музейны збор у даваенны час, на пачатку ХХ стагоддзя гэтыя прадметы з’яўляліся часткай прыватных збораў віцебскіх калекцыянераў А.Брадоўскага і В.Федаровіча. У 1918-м на аснове калекцыі Антона Брадоўскага быў створаны губернскі музей, у 1924 г. фонды гэтай установы папоўніліся за кошт прыватнай калекцыі В.Федаровіча, збору царкоўна-археалагічнага старажытнасховішча і прадметаў музея Віцебскай вучонай архіўнай камісіі.

Больш фота - у папяровай версіі газеты "Культура"!