Кадры ў золаце, срэбры і бронзе

№ 45 (1119) 09.11.2013 - 15.11.2013 г

Майстар-класы, прэзентацыі, творчыя сустрэчы і, вядома ж, кіно… “Лістапад-2013” — гэта лавіна ўражанняў, патрапіць у якую, з аднаго боку, — вялікая ўдача, з іншага ж — сапраўдная прыгода.

/i/content/pi/cult/453/9545/1-3.jpg

Як перабрацца з адной пляцоўкі на іншую, паспець паглядзець галоўныя карціны асноўных конкурсаў, дазнацца, што адбываецца ў конкурсах маладога дакументальнага кіно, “Лістападзіка”, зазірнуць на пэўны майстар-клас... Убачыць Кіру Муратаву — і ўзрадавацца, пазнаёміцца з Клэр Дэні — і зачаравацца, дазнацца больш пра кіно Брыйанты Мяндосы — і захапіцца… Словам, “Лістапад” — гэта лавіна эмоцый, інфармацыі і досведу, і прааналізаваць яго ў некалькіх артыкулах — справа зусім не лёгкая. Але мы ўсё ж  паспрабуем…

Пачатак — у наступным нумары з беларускіх акцэнтаў “Лістапада-2013”.

На здымку: кадр з фільма "Іда" ("Золата "Лістапада", "Серабро "Лістапада").

Фота з іншых фільмаў-прызёраў - у папяровай версіі газеты "Культура".

Аўтар: Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"