Мараль — на кніжнай паліцы

№ 45 (1119) 09.11.2013 - 15.11.2013 г

Ашмяншчына
У Ашмянскай гарадской бібліятэцы № 1 цудоўна разумеюць, што духоўнасць нельга аддзяліць ад маралі, а мараль, у сваю чаргу, наўпрост звязана з рэлігіяй. Каб быць на ўзроўні патрабаванняў часу, калектыву ўстановы давялося пераасэнсаваць змест сваёй дзейнасці. Вызначылі чытачоў, якім патрэбна інфармацыя маральнага характару, сфарміравалі адпаведны кніжны фонд. Дарэчы, фонд дакументаў гарадской бібліятэкі па дадзенай тэматыцы доўгі час асабліва не абнаўляўся.

Дапамаглі арганізатары праваслаўных кірмашоў. Наш фонд уключае цяпер як уласна кніжныя выданні, так і электронныя. Яны прадстаўлены на пастаяннай выстаўцы “Дарога да храма”. Няма сумневаў, што распачынаць яе трэба з дзяцінства. Таму работа з маленькімі чытачамі вядзецца як у сценах бібліятэкі, так і праз пазастацыянарнае абслугоўванне ў дзіцячым садку № 1. Былі праведзены гадзіна цікавай размовы “Дзіцячая Біблія”, урок духоўнасці “Душа і малітва”, выстаўка-прэзентацыя “Міласэрнасць на кніжнай паліцы”. Пры падрыхтоўцы мерапрыемстваў выкарыстоўваліся выданні выдавецтва Беларускага Экзархату. Бібліятэка аформіла падпіску на перыёдыку духоўнага зместу.

Работа з духоўнай літаратурай вядзецца максімальна карэктна. Даючы карыстальнікам бібліятэкі інфармацыю аб ацэнцы Праваслаўнай Царквой, да прыкладу, абстрактнага мастацтва, нельга пры гэтым дэманстраваць толькі адзін варыянт і падаваць яго як адзіны. Трэба заўсёды пакідаць за чытачом права выбару.

Людміла ЗАРЭЦКАЯ, загадчык Ашмянскай гарадской бібліятэкі № 1