Дапамаглі арганізатары праваслаўных кірмашоў. Наш фонд уключае цяпер як уласна кніжныя выданні, так і электронныя. Яны прадстаўлены на пастаяннай выстаўцы “Дарога да храма”. Няма сумневаў, што распачынаць яе трэба з дзяцінства. Таму работа з маленькімі чытачамі вядзецца як у сценах бібліятэкі, так і праз пазастацыянарнае абслугоўванне ў дзіцячым садку № 1. Былі праведзены гадзіна цікавай размовы “Дзіцячая Біблія”, урок духоўнасці “Душа і малітва”, выстаўка-прэзентацыя “Міласэрнасць на кніжнай паліцы”. Пры падрыхтоўцы мерапрыемстваў выкарыстоўваліся выданні выдавецтва Беларускага Экзархату. Бібліятэка аформіла падпіску на перыёдыку духоўнага зместу.
Работа з духоўнай літаратурай вядзецца максімальна карэктна. Даючы карыстальнікам бібліятэкі інфармацыю аб ацэнцы Праваслаўнай Царквой, да прыкладу, абстрактнага мастацтва, нельга пры гэтым дэманстраваць толькі адзін варыянт і падаваць яго як адзіны. Трэба заўсёды пакідаць за чытачом права выбару.
Людміла ЗАРЭЦКАЯ, загадчык Ашмянскай гарадской бібліятэкі № 1