Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
“Кожны абавязаны…”, або Чаму афіцыйна не існуе “Эпоха Леніна”?
Музеяў на Беларусі нямала, але... усё адно хацелася б больш. І разнастайней. Ці не штотыдзень СМІ (“К”, натуральна, не выключэнне) выплёскваюць ідэю стварэння новага крэатыўнага музея...
Кадры ў золаце, срэбры і бронзе
Майстар-класы, прэзентацыі, творчыя сустрэчы і, вядома ж, кіно… “Лістапад-2013” — гэта лавіна ўражанняў, патрапіць у якую, з аднаго боку, — вялікая ўдача, з іншага ж — сапраўдная прыгода.
Шукае працу генератар ідэй! А патрабуецца хто?
Бавіць вольны час студэнт можа па-рознаму, у тым ліку з карысцю для сваёй кар’еры. Нават учарашні абітурыент, а сёння — першакурснік, у стане не толькі авалодваць тэарэтычнымі ведамі — ад універсітэцкіх выкладчыкаў ды падручнікаў, — але і назапашваць досвед працы па вызначанай спецыяльнасці.
Як зрабіць дабрачынную латарэю на карысць Навагрудскага замка больш эфектыўнай?
Традыцыі дабрачынных латарэй — не адно дзесяцігоддзе. У розных краінах свету такім чынам адбываецца збор сродкаў на сацыяльныя і культурныя праекты.
Суб’ектыўныя "граблі" чакаюць часу “Х”?
Музычныя прэміі прыходзяць і сыходзяць, але музыку слухаць хочацца заўсёды. Мабыць, шараговаму меламану больш важная якасць твора, чым тое, якімі ўзнагародамі апошні адзначаны.
Хто мае права на спектакль?
...І, вяртаючыся да набалелай, завязлай у зубах, тэмы аўтарскага права. Хочацца паведаміць, што тэма гэтая расце, шырыцца ды абрыньваецца і на тэатральнага гледача, які нічога не падазрае. Гэта ж як неверагодна проста — я сказаў бы: вытанчана — “выкруцілася” праблема з унутранага ўжывання ў бок глядацкага, усеагульнага.
“Калі ж вы нас маркетынгу навучыце?”
Як і анансавалася, нядаўні Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры” прапанаваў удзельнікам не толькі дасягненні ў бібліятэчнай справе, у тым ліку — найноўшыя інфармацыйныя тэхналогіі, але і маштабны дыскурс “Беларуская бібліятэка будучыні”. Ініцыятарам і мадэратарам яго стала намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Алена Далгаполава.
“Чабатухі” на экспарт, або “Раскруціць” аўтэнтыку
Напрыканцы кастрычніка ў Падляшскім ваяводстве Польшчы адбыўся шэраг імпрэз, які зладзіў аўтэнтычны жаночы гурт “Чабатухі” з Пінскага раёна. “Вэчоркі”, якія прадставілі паляшучкі жыхарам Беласточчыны, настолькі прыйшліся даспадобы жыхарам суседняй краіны, што ансамбль атрымаў шэраг прапаноў наведаць Польшчу і ў наступным годзе. Але гаворка ў артыкуле — не толькі пра ўдалае выступленне калектыву з Беларусі, а і пра тое, якія магчымасці могуць атрымаць культработнікі краіны, калі пачнуць шырэй прэзентаваць свае аўтэнтычныя ансамблі за яе межамі.
“Гаворыць” і паказвае... цішыня
Стылёвая палітра “ТэАРТ”а год за годам ахоплівае не толькі ўласна драматычныя, але і пластычныя, харэаграфічныя, музычныя спектаклі, а таксама створаныя на мяжы відаў мастацтва. Пластыка даўно ўжо стала неад’емнай часткай ледзь не любога тэатра ўвогуле, сфарміраваўся і асобны кірунак пластычных спектакляў, а сучасныя харэаграфічныя пастаноўкі ўжо некалькі гадоў як сталі на роўных атрымліваць тую ж Расійскую тэатральную прэмію “Залатая Маска”. На нашым “ТэАРТ”е такога роду “бязмоўны” (ці амаль бязмоўны) пласт быў прадстаўлены спектаклямі высокага ўзроўню: “Sadeh21” (“Батшава Данс Компані” з Тэль-Авіва), парыжскі “Шэпат сцен” кампаніі “Маленькі гадзіннік” і дзве нашы пастаноўкі — “Рамонт” тэатра “IнЖэст” і, у дадатковай праграме, студэнцкія “Латэнтныя мужчыны” Яўгена Карняга. Не мела літаратурнай асновы “Доўгае жыццё” Новага рыжскага тэатра. І хаця апошні нельга назваць у поўнай меры пластычным, паспрабуем таксама разгледзець яго з нечаканага ракурсу.
Шагал са смарагдамі
З 12 лістапада ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі — выстаўка “Толькі вечныя каштоўнасці” ад віцебскіх мастакоў Таццяны і Юрыя Рудэнкаў, прымеркаваная да 60-годдзя абаіх майстроў. У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля ста работ: габелены, батык, дэкаратыўныя пано, дробная пластыка і жывапіс.
Здымайце камерны на камеру!
8 лістапада ў Мінску адкрыўся ІІІ Міжнародны конкурс выканаўцаў на струнных інструментах імя М.Ельскага. А 5-га ў Смаргоні завяршыўся Х Міжнародны конкурс камерных ансамбляў і струнных квартэтаў імя М.К. Агінскага.
“Мой тата ва ўсім быў мастаком…”
…Незадоўга да смерці, у сярэдзіне 1973-га, прыкладна ў той час, калі Станюта пісаў партрэты, дзе я быў у якасці мадэлі, ён намаляваў другі, пасля 1921 года, “Аўтапартрэт” — своеасаблівы запавет. Цяпер ужо, у адрозненне ад таго маладога і натхнёнага чалавека, вусы былі адвіслыя ды сівыя, а замест капелюша — старая цёмная кепачка, пакамечаная і друзлая, ссунутая на адзін бок і падобная здалёк на берэт, што калісьці насіла мастачка і яго сяброўка Пальміра Любаміраўна Мрачкоўская, у чый дом хадзіў некалі вучыцца малады Міша, — берэт, пра які ён потым казаў: “Як на аўтапартрэце ў Рафаэля…”
Янушкевіч, які зазірнуў у будучыню
Напрыканцы мінулага тыдня на Дзяржыншчыне ўшанавалі памяць славутага земляка — пісьменніка і навукоўца Адольфа Янушкевіча: сёлета спаўняецца 210 гадоў з дня ягонага нараджэння.
Колас інтэрактыўны
Чарговы раз у сценах Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа прайшлo XXVIІІ Літаратурнае свята “Каласавіны”.
Той яшчэ Марыконэ + меркаванні беларускіх кінакампазітараў
Вядома ж, я амаль адразу закашляўся пасля таго, як вядучая сустрэчы вялікага кампазітара сучаснасці Эніа Марыконэ з супрацоўнікам Міністэрства культуры, студэнтамі профільных устаноў і журналістамі, якая прайшла ў мінскім “Прэзідэнт-гатэлі” напярэдадні канцэрта маэстра ў беларускай сталіцы, усіх папярэдзіла, што кашляць пад час прэс-канферэнцыі строга забараняецца.
Рэтраздымкі мастакоў
У маім хатнім архіве захавалася шмат старых фота, што паказваюць моманты з жыцця беларускіх мастакоў, пачынаючы з даваеннага часу. Трапілі яны да мяне рознымі шляхамі: хтосьці іх мне проста падарыў, штосьці засталося ад выстаўкі фатаграфій, якія я збіраў у мастакоў і на іх аснове напрыканцы 1970-х зладзіў экспазіцыю ў Палацы мастацтва (у гонар 40-годдзя з часу І З’езда мастакоў БССР).
Каралева Соф'я
Перад прэм'ерай нацыянальнага мюзікла "Соф'я Гальшанская" кампазітара Уладзіміра Кандрусевіча ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры наш фотакарэспандэнт Юрый ІВАНОЎ пабываў на рэпетыцыі спектакля.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»