Рэтраздымкі мастакоў

№ 45 (1119) 09.11.2013 - 15.11.2013 г

У маім хатнім архіве захавалася шмат старых фота, што паказваюць моманты з жыцця беларускіх мастакоў, пачынаючы з даваеннага часу. Трапілі яны да мяне рознымі шляхамі: хтосьці іх мне проста падарыў, штосьці засталося ад выстаўкі фатаграфій, якія я збіраў у мастакоў і на іх аснове напрыканцы 1970-х зладзіў экспазіцыю ў Палацы мастацтва (у гонар 40-годдзя з часу І З’езда мастакоў БССР).

Частка здымкаў з экспазіцыі так і засталася ў мяне з дазволу іх уладальнікаў (або пасля іх смерці). Прадстаўляем два фота з той калекцыі.

  Мастакоўская  “эліта” 1950-х. Перад дэманстрацыяй  7 лістапада  1958 г.  Пяты злева — народны мастак БССР Заір Азгур;  дзявяты (стаіць у профіль) — народны мастак БССР Іван  Ахрэмчык.

На здымках:

1. Мастакоўская “эліта” 1950-х. Перад дэманстрацыяй 7 лістапада 1958 г. Пяты злева — народны мастак БССР Заір Азгур; дзявяты (стаіць у профіль) — народны мастак БССР Іван Ахрэмчык;

2.Мастакі-педагогі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута на дэманстрацыі 7 лістапада 1961 г. у Мінску. Злева направа: Г.Мурамцаў, А.Анікейчык, А.Веліксонаў, У.Сухаверхаў з дачкой Наталляй.

Аўтар: Барыс КРЭПАК
рэдактар аддзела газеты "Культура"