Удзельнікам XX Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад"

№ 44 (1118) 02.11.2013 - 09.11.2013 г

Дарагія сябры! Сардэчна віншую вас з адкрыццём XX Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад".

Зарадзіўшыся як форум краін СНД і Балтыі, за мінулыя дзесяцігоддзі "Лістапад" ператварыўся ў адну з буйнейшых еўрапейскіх творчых акцый, фестываль фестываляў, які збірае на беларускай зямлі лепшыя сусветныя прэм'еры. Ён нязменна адданы свайму прызначэнню: з дапамогай мастацтва ўмацоўваць згоду і ўзаемаразуменне паміж народамі, садзейнічаць сцвярджэнню ў грамадстве ідэалаў духоўнасці і гуманізму. Растучыя з году ў год рады ўдзельнікаў фестывалю — нагляднае сведчанне таго, што гэта высакароднае імкненне знаходзіць водгук у сэрцах паклоннікаў кіно.

Цяперашні, юбілейны "Лістапад" — гэта сапраўднае свята, якое прадстаўляе шырокую панараму сучаснага кінематографа, дорыць радасць сустрэч з выдатнымі майстрамі і ўзыходзячымі зоркамі сусветнага экрана.

Няхай жа наш любімы фестываль і ў далейшым захоўвае слаўныя традыцыі і ў той жа час застаецца адкрытым для яркіх эксперыментаў і наватарскіх ідэй, уносячы важкі ўклад у пашырэнне міжнароднага культурнага супрацоўніцтва.

Жадаю вам добрага здароўя, невычэрпных творчых сіл, незабыўных праглядаў, цікавых дыскусій, шчасця і цудоўнага настрою.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА