Семантыка ткацтва

№ 43 (1117) 26.10.2013 - 01.11.2013 г

Неглюбка
Як паведаміў “К” загадчык гомельскага філіяла Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый Пятро Цалка, у нядзелю, 27 кастрычніка, у Неглюбцы пройдзе фестываль ткацтва “Кросенцы”. Летась ён меў назву “Свята беларускага ручніка”. Сёлета ж стаў працягам фэсту, праведзенага ў Гомелі.

Пад час мерапрыемства можна будзе пазнаёміцца з працай ткачыхі Людмілы Кавалёвай. Тут прадставяць музейную экспазіцыю “Семантыка арнаменту”, арт-праект “САД”, выстаўку традыцыйных кашуль, пройдуць майстар-класы ад згуртавання “Ніток” Неглюбскага цэнтра ткацтва. Безумоўна, свае паслугі прапануюць таксама сувенірная крама, фотаатэлье “Неглюбская красуня”, пункты харчавання.

Свой майстар-клас па апрананні неглюбскага строю дасць і дырэктар Веткаўскага музея Галіна Нячаева. Выступяць фальклорныя гурты з Гомеля, Стаўбуна, Свяцілавічаў і Веткі.