Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Спектаклі "ТэАРТ"а
21 кастрычніка ў Мінску завяршыўся Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТэАРТ". Пра тое, як яго ацэньваюць крытыкі, — у наступных нумарах "К".
Два класікі аднаго партрэта
Імя Валенція Ваньковіча добра вядомае сучаснікам: у сталіцы яму прысвечаны помнік, вуліца, музей... Пазнаёміцца з ягонай творчасцю пакуль значна складаней: ніводнай карціны гэтага мастака на Беларусі да нядаўняга часу не было. Сітуацыя выправілася дзякуючы ініцыятыве “Белгазпрамбанка”, чыю карпаратыўную калекцыю папоўніў партрэт Томаша Зана пэндзля вядомага майстра.
Памяці пакутнікаў
У гісторыі Мінска шмат трагічных старонак. Адна з іх — кастрычнік 1943 года: знішчэнне акупантамі вязняў Мінскага гета.
Высокая мода ад французскага куцюр’е, класіка і рок
ХХ Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”, зрабіўшы стаўку на якаснае кіно, у свой юбілейны год не забыўся і на відовішча. Сёлетняе адкрыццё кінафоруму, якое адбудзецца ўжо ў наступную пятніцу ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі, не абыдзецца без прыгожай інтрыгі. Яскравае дэфіле гасцей і ўдзельнікаў форуму па “чырвонай дарожцы”, што распачне вечар, пройдзе не толькі пры любым надвор’і, але і… пры бляску высокай моды. Дзесяць беларускіх актрыс, якія прымуць удзел у шэсці, паўстануць перад публікай у строях “ад куцюр” французскага мадэльера Дэні Дзюрана.
Ад Камаяў да Баха: яшчэ адзін абзац у турдаведнік
Здавалася б, культурных брэндаў на Пастаўшчыне і так удосталь: ёсць тут і палац Тызенгаўза, і буйны фальклорны фэст, і Зюзя Паазерскі... Карацей, на любы густ. Іншыя, можа, ужо і супакоіліся б, але пастаўчанам — усё мала. Таму ў мінулыя выхадныя ў іх з’явіўся нават Фестываль арганнай музыкі. Свой, раённы — і без усякага іранічнага двукосся!
“Зубрыкі” замест “слонікаў”
Я не заспеў той час, калі прыналежнасць чалавека да пэўнай краіны можна было вызначыць па ягонай мове, калі традыцыйны (нацыянальны) строй быў не сцэнічным касцюмам, а штодзённай вопраткай, калі сам лад жыцця быў адлюстраваннем тысячагадовай традыцыі дадзенага краю.
Гарачым сэрцам клуб не ацяпліць…
Мы ехалі па гомельскай зямлі, міналі шматлікія лясы (спрэс — сосны ды пясок) і разважалі над тым, што ўсе папярэднія дні аўтаваяжу па Магілёўшчыне ды Гомельшчыне не далі абсалютна ніякіх падстаў сцвярджаць, што ў нейкай установе культуры парушаецца працоўны распарадак дня. Паўсюль у адпаведнасці з шыльдамі-абвесткамі былі адчынены дзверы, паўсюль у бібліятэках былі наведвальнікі, а ў кожным клубе, які сустракаўся на маршруце, мы пастаянна знаходзілі для сябе штосьці нестандартнае, а значыць — цікавае. Выпадковасць? Напэўна, не. Хутчэй за ўсё — заканамернасць. У Асіповіцкім, Бабруйскім, Глускім, Акцябрскім, Калінкавіцкім, Нараўлянскім раёнах цудоўна адчуваюцца і прафесійнае стаўленне да справы, і творчая самадастатковасць большасці пабачаных намі ўстаноў культуры. На другую палову нашай экспедыцыі запланавалі наведаць яшчэ хоць адну вёску Нараўляншчыны і сам райцэнтр, а таксама праехацца да Турава праз Лельчыцкі і Жыткавіцкі раёны.
Бібліятэка, якую нельга зачыніць?
У Расіі днямі прайшла акцыя “Адкрытая бібліятэка”. У сталічнай бібліятэцы імя Маякоўскага, што не зачынялася да ночы, сабраліся папулярныя пісьменнікі, акцёры, футбалісты, іншыя медыйныя персоны… Арыгінальнымі і нестандартнымі, мяркуючы па інтэрнэтаўскіх “выкладках”, былі не толькі пастаноўка паводле Чарнышэўскага “Што рабіць?” ды джазавыя імправізацыі паміж кніжных стэлажоў. Асабіста ў мяне выклікала цікавасць выступленне аднаго з самых папулярных празаікаў — Захара Прылепіна, аўтара раманаў “Санькя”, “Паталогіі”, якімі захапляюцца цяпер не толькі ў Расіі. А казаў пісьменнік, якому не споўнілася і сарака, пра тое, што ён выступіў ці не ў сотні расійскіх бібліятэк і перакананы: яны не маюць патрэбы ў эвалюцыі ці рэвалюцыі. (Меў ён на ўвазе хутчэй гарадскія бібліятэкі, бо прыкладаў яго візітаў у сельскія я так і не знайшоў.) Бібліятэкам, па перакананні Прылепіна, патрэбна толькі грашовая падтрымка. Маўляў, што рабіць далей, яны і самі цудоўна ведаюць. І яшчэ адна адмысловая сумесная думка, выказаная пад час “круглых сталоў” “Адкрытай бібліятэкі”: трагедыя ў Бірулёва здарылася мо і таму, што з бібліятэкамі ў гэтым маскоўскім раёне — напружана. “К”, усведамляючы надзённасць узнятай тэмы, вырашыла пад час працы Мінскага Міжнароднага кангрэсу “Бібліятэка як феномен культуры” яшчэ раз звярнуцца да нашых бібліятэкараў і чытачоў з даўно вядомым ужо пытаннем: “Якой павінна быць бібліятэка, каб яе немагчыма было зачыніць?”. І вось што атрымалася…
Інвестыцыі ў культурную спадчыну
Пытанне кансервацыі Крэўскага замка, вельмі важнага для нас не толькі ці не столькі архітэктурнымі адметнасцямі, колькі гістарычнымі падзеямі, з ім звязанымі, узнімалася неаднойчы. Што і казаць, у руінах замак знаходзіцца не адно стагоддзе, а яго рэшткі ўражваюць сваёй веліччу. Зусім нядаўна гэты ўнікальны аб’ект наведалі эксперт UNESCO, прафесар Крыстэр Густафсан, а таксама галоўны архітэктар Каралеўскага палаца ў Стакгольме прафесар Андрэас Хеймоўскі. На думку шведскіх спецыялістаў, найлепшае на сённяшні дзень выйсце для Крэўскага замка — прафесійная кансервацыя аб’екта. Пры гэтым, па словах Андрэаса Хеймоўскага, дзіўнай падаецца адсутнасць турыстычнай інфраструктуры каля замка: пакуль няма магчымасці не толькі набыць сувеніры, але і нават наведаць цывільную прыбіральню. У той жа час, гэтыя аб’екты не варта размяшчаць на тэрыторыі замка: у выніку такога шчыравання страціцца аўтэнтыка, дух старадаўняй фартэцыі. Найлепшы выбар для той жа сувенірнай крамы — закінуты будынак колішняй сінагогі, размешчаны побач з замкам. Словам, патрэбна грунтоўная рэвіталізацыя прызамкавай тэрыторыі.
“Дрэва жыцця” Наталлі Лісоўскай
З 8 кастрычніка па 10 лістапада ў Віцебскім мастацкім музеі працуе персанальная юбілейная выстаўка мастацкага тэкстылю “Дрэва жыцця” члена Беларускага саюза мастакоў, дацэнта кафедры дызайну УА “Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт” Наталлі Лісоўскай.
“Венгерская рапсодыя” на сценах Мастацкага...
Мастацтва не існуе па-за грамадствам. Паводле сваёй сутнасці яно — люстэчка супярэчлівай, тлумнай рэчаіснасці. Мастак адкрыты свету, але творчая праца патрабуе засяроджанасці і цішыні. Не іначай як гэтай логікай кіраваліся на пачатку мінулага стагоддзя венгерскія мастакі, якія ўтварылі ў правінцыйным Сольнаку (рэгіён Паўночны Альфёльд) артыстычную калонію. Ідэя аказалася плённай. Больш як за сто гадоў існавання гэтага асяродка праз яго прайшло не адно пакаленне творцаў, сярод якіх нямала выдатных майстроў, склалася арыгінальная шматаблічная мастацкая школа.
Падзарадзіцца ад "...Аблокаў"
Заўжды прыемна канстатаваць, што культурнае жыццё ў рэгіянальных цэнтрах насычанае вартымі ўвагі падзеямі не менш, чым у сталіцы. Сярод такіх падзей я назваў бы персанальную выстаўку Міхаіла Канькова ў Брэсце. На ёй экспануюцца жывапіс і графіка.
Па тэлефоне і “жыўцом”
У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі — ізноў прэм’еры. Гэтым разам — “Чалавечы голас” Ф.Пуленка і “Тэлефон” Дж.Меноцці.
Ці там шукаем шчасце?
Казка — гэта першы “падручнік”, па якім чалавек вывучае жыццё, і першая рэч, з якой ён мусіць развітацца, сутыкнуўшыся з рэчаіснасцю. Аднак недзе ў нетрах падсвядомасці, у глыбіні душы жыве патрэба ў ілюзіях. З гэтай прычыны апавядальнік наіўных і, у той жа час, мудрых показак заўжды знойдзе ўдзячных слухачоў.
“Мой тата ва ўсім быў мастаком…”
“Мой тата ва ўсім быў мастаком…” — так аднойчы сказала пра свайго бацьку Стэфанія Міхайлаўна Станюта, вялікая наша актрыса і нацыянальны гонар.
Мірскі замак: гістарычныя дублі старажытных муроў
У музеі “Замкавы комплекс “Мір” праходзіць выстаўка “Мірскі замак у кіно”. На фотаздымках можна ўбачыць рэдкія кадры з выявай замка да рэстаўрацыі.
Ад “Лістапада” да “Оскара” — рукой падаць
Фільмам адкрыцця ХХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” стане стужка Сержа Аведзікяна і Алены Фяцісавай “Параджанаў”. “Гэтая карціна пра культавую фігуру рэжысёра ўжо выстаўлена на “Оскар” ад Украіны”, — акрэсліў галоўную тэндэнцыю сёлетняга асноўнага конкурсу дырэктар праграм ігравога кіно кінафестывалю Ігар Сукманаў. Многія фільмы, якія спаборнічаюць у мінскім кінафоруме-2013, увайшлі ў лонг-ліст прэстыжнай амерыканскай кінапрэміі.
Непрыдуманае...
Нельга не заўважыць актыўнасці сталічных музеяў ды дзяржаўных устаноў у жаданні прапанаваць наведвальнікам цікавыя праекты да пэўнай святочнай даты. Але што хаваецца за тымі ўнікальнымі культурнымі прапановамі, якія радуюць, здавалася б, ужо сваёй наяўнасцю? Пытанне, што звычайна застаецца ў ліку другасных, сёння мы вырашылі вывесці на першы план, зрабіўшы невялічкі рэйд па сталічных фотавыстаўках. Аглядальнік “К” Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ наведала праекты “Мінскі час” у Музеі гісторыі горада Мінска, “Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава (1911 — 1912 гг.)” у кінатэатры “Перамога” і выстаўку “Палескае мястэчка: Моталь” у Доме-музеі І З’езда РСДРП. Абмеркаваць убачанае карэспандэнт вырашыла з фатографам, кіраўніком Галерэі візуальных мастацтваў “NOVA”, чалавекам, абазнаным у культурным жыцці сталіцы, Уладзімірам ПАРФЯНКОМ.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»