Новы крок да ўдасканалення законаў

№ 43 (1117) 26.10.2013 - 01.11.2013 г

25 кастрычніка парламентарыі краіны наведалі абноўлены будынак Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў рамках мерапрыемства, якое працягвалася далей у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Там адбыўся “круглы стол” “Заканадаўства ў сферы культуры: стан, практыка прымянення і кірункі ўдасканалення”, ініцыяваны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Пастаяннай камісіяй Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы.

Падрабязней пра гэтую важную дзелавую сустрэчу — у наступным нумары “К”.

Фота Юрыя ІВАНОВА