Хто ж можа атрымаць грант?

№ 42 (1116) 19.10.2013 - 25.10.2013 г

У рэдакцыю “К” паступаюць тэлефанаванні і лісты чытачоў, якія пасля прачытання інтэрв’ю з намеснікам міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васілём Чэрнікам “Грант — за праектны вынік” ("К" № 41 за 2013 г.) аб рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 425 “Аб грантах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры” просяць патлумачыць, а хто ж канкрэтна можа атрымаць названы грант.

Рэдакцыя публікуе вытрымку з Указа № 425:

“3. Атрымальнікамі грантаў могуць быць удзельнічаючыя ў рэалізацыі навуковых даследаванняў, інавацыйных праектаў кіраўнікі і спецыялісты арганізацый, што ажыццяўляюць дзейнасць у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры, якія:

з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь альбо замежнымі грамадзянамі ці асобамі без грамадзянства, што пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

маюць значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці ў навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры за тры гады, што папярэднічаюць году прадастаўлення гранта, пацверджаныя актамі ўкаранення, патэнтамі на вынаходніцтвы, публікацыямі, узнагародамі міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў, выставак, конкурсаў, рэцэнзіямі і водгукамі ў сродках масавай інфармацыі і іншымі дакументамі, якія сведчаць пра дасягнуты эканамічны, сацыяльны эфект ці пра грамадскае прызнанне гэтых
дасягненняў.

Гранты могуць прадастаўляцца адной і той жа асобе неаднаразова”.