Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
СВЯТА ТЫХ, ХТО СТВАРАЕ СВЯТЫ
Сёлетні ўрачысты сход з нагоды Дня работнікаў культуры і мастацтваў адбыўся ў будынку Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы, не так даўно адкрытым пасля рэканструкцыі. Зала змясціла сапраўдную эліту беларускай культуры — сталічнай і рэгіянальнай, прафесійнай і аматарскай, маладой і… усё роўна маладой. Уручэнне ўзнагарод за выбітныя творчыя вынікі спараджала хвалі шчырых апладысментаў. Усе разумелі, што падзяка — заслужаная!
"Культура Днямі не вычэрпваецца..."
Вечару папярэднічалі афіцыйныя перамовы міністра культуры нашай краіны Барыса Святлова з міністрам культуры Казахстана Мухтарам Кул-Мухамедам, а таксама больш цеснае знаёмства гасцей з найбольш значнымі культурнымі аб’ектамі нашай краіны. Казахская дэлегацыя наведала Мір, Нясвіж, іншыя гістарычныя помнікі. Не мінулі госці і Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі, экскурсія па якім завяршылася брыфінгам, што быў прысвечаны далейшым перспектывам супрацоўніцтва.
Калі этна — плюс у эканоміку культуры
У чым падабенства і розніца стаўлення да ўласнай этнакультуры суседніх народаў: літоўцаў і беларусаў? Пытанне праясняецца, калі наведаць у верасні два фэсты: “Вяртанне да вытокаў” на Гродзеншчыне і “Tautu muge” ў Вільнюсе.
"Пазбыцца мітусні, каб паспець аддзячыць"
— Цікава, ці ўсе чытачы “К” ведаюць гісторыю прафесійнага свята работнікаў культуры, якая, між іншым, пачалася акурат пятнаццаць гадоў таму? Ва ўсялякім выпадку, нагадаць будзе не лішнім.
Некаторыя прычыны скону тэатра
Ёсць некалькі прычын, з-за якіх памірае тэатр. Неміровіч-Данчанка адводзіў творчаму калектыву 9 — 12 гадоў нармальнай жыццядзейнасці, пасля якіх тэатр як жывы арганізм спыняе існаванне. Выратаваць і ажывіць сітуацыю можа ўліванне “новай крыві”, незвычайныя рэжысёрскія рашэнні, абнаўленне рэпертуару. Гэта — як натуральны адбор, што адбываецца ў прыродзе.
Кошт ініцыятывы — 61 мільён
Восеньская аўтавандроўка па роднай Беларусі — адхланне для сэрца і душы: барва і золата лясоў, неабдымнасць лугавых абсягаў, купанне сонца ў рачных затоках… Едзем і разважаем: калі неўзабаве краіна не прырасце дывідэндамі ад турызму, дык нашчадкі нас не зразумеюць. Вобразна кажучы, беларуская матухна-прырода карціну стварыла непераўзыдзеную, наша ж задача — “раму” належную зрабіць, гэта значыць — прывабную і зручную для вандровак інфраструктуру. І ў сельскіх устаноў культуры, на наш погляд, абавязак тут не з апошніх: стварэнне ды “раскрутка” брэндаў, якія турыст (і ўнутраны, і знешні) ніяк не абміне. Прынамсі, здаровы сэнс развіцця любой еўрапейскай дзяржавы пераконвае менавіта ў гэтым. Дарэчы, як нам распавялі ў Вяззеўскім СДК, што падтрымлівае творчыя стасункі з замежжам, ва Украіне абласныя і раённыя структуры роднаснага нам міністэрства называюцца “ўпраўленнямі і аддзеламі культуры, турызму і аховы культурнай спадчыны”. Але, пагадзіцеся, справа не ў назве, а — у змесце сістэмнай працы, скіраванай на папулярызацыю ды развіццё менавіта беларускай спаконвечнай традыцыі. Між тым, “хваробы” нашы на брэндавых, здавалася б, маршрутах застаюцца ранейшымі: і кавы не заўжды папіць можна, і рэклама культурнай дзейнасці альбо цалкам адсутнічае, альбо не адпавядае рэчаіснасці. У той жа Глушы на Бабруйшчыне, як нам распавялі вяскоўцы, турыст на джыпе, падпарадкоўваючыся ўказальніку “Музей рамёстваў”, паслухмяна збочыў з трасы, але, пабачыўшы заняпад скансена, плюнуў, развярнуўся і знік…
Фестываль: вопыты музычнага менеджменту
Тэарэтычны досвед фестывальнага менеджменту ў мяне звязаны з выкладаннем дысцыпліны “Менеджмент музычнай культуры” ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, а практычны — з гастролямі гурта “Палац”, удзелам у журы шматлікіх фэстаў, арт-менеджментам музычных фестываляў “Bela-Music” і “Камяніца”. Вось на іх і спынюся асобна, каб зірнуць на плён працы, пабачыць поспехі ды пралікі, а таксама — падзяліцца вопытам з калегамі.
Хто гасцюе ў Башмета?
Сёння сольным канцэртам сусветна знакамітага скрыпача Максіма Венгерава ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі завяршаецца VIII Міжнародны фестываль Юрыя Башмета (гл. таксама “К” №№ 39, 40). У якасці канцэртмайстра выступіць мастацкі кіраўнік гэтага форуму, сустаршыня Рэспубліканскага аргкамітэта, лаўрэат міжнародных конкурсаў Расціслаў Крымер, які саліраваў на канцэрце адкрыцця.
Акцэнт на сутнаснае
Не так даўно віцебскаму мастаку Алегу Скавародку споўнілася 65 гадоў. Юбілейную дату ён адзначыў персанальнай выстаўкай у мінскім Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва.
Моцарт-2: цяпер і ў балеце
Не паспела музычная грамадскасць супакоіцца пасля прэм’еры моцартаўскай аднаактовай оперы “Дырэктар тэатра” (гл. “К” № 40), як наш Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр прапанаваў моцартаўскі аднаактовы балет — “Шэсць танцаў”, сапраўдную перліну культавага харэографа сучаснасці Іржы Кіліяна.
Прэзентацыя
Сталічнае творчае аб’яднанне “Арцель” выправілася на сустрэчу з публікай у Гомель. Там у шыкоўных залах Палаца Румянцавых і Паскевічаў адкрылася выстаўка пад інтрыгуючай назвай “Час кахання”. Выстаўка, паводле задумы ўдзельнікаў, мусіць сцвердзіць тэзу, што “каханне” — гэта не толькі сінонім паняццяў “юнацтва” і “маладосць”. Каханне — гэта пазачасавы стан душы, яно надае сэнс чалавечаму існаванню, а для прыроды з’яўляецца “вечным рухавіком”.
“PROFECTUS” — pух наперад
Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры” ад самага свайго ўтварэння знаёміць мінчан і гасцей сталіцы з новымі імёнамі беларускага мастацтва. У яе залах традыцыйна ладзяцца абароны дыпломаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, экспануюцца работы мастакоў, якія толькі пачынаюць творчую кар’еру, але ўжо паспелі зрабіць нешта, вартае ўвагі. Не так даўно ў залах галерэі экспанаваліся дыпломныя работы выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава.
Аркестр і гітара — цудоўная пара!
Музычная дынастыя СМОЛЬСКІХ вядомая далёка за межамі Беларусі. І не толькі праз творы Дзмітрыя Браніслававіча, народнага артыста краіны, што з поспехам выконваюцца на Захадзе ды Усходзе, але і праз яго сына Віктара, які даўно жыве ды працуе ў Германіі. Бачацца яны нячаста. Але не так даўно мы заспелі іх разам: Віктар прыязджаў, каб даць майстар-клас па запрашэнні адной з прыватных гітарных школ і выступіць у клубе. Размова пайшла не толькі пра магчымасці саюзаў сімфанізму з рокам, але і пра замежныя перспектывы беларускага року. Пачаў, вядома, бацька — з успамінаў.
АД РОСАЎ — ДА РОССАЎ
Культавая стужка Ігара Дабралюбава “Белыя Росы” займела-такі свой працяг: днямі на кінастудыі “Беларусьфільм” завяршыліся здымкі яе “сіквела” — фільма “Белыя Россы” паводле сцэнарыя Аляксея Дударава. Рэжысёрам новай карціны выступіла стваральніца вядомага тэлемюзікла “Паўлінка-new”, выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, рэжысёр Аляксандра Бутар.
Фотаздымак з сямейнага альбома
Сярод здымкаў з альбома Святаполк-Мірскіх ёсць адзін, на якім уладальнік Мірскага замка князь Міхаіл сфатаграфаваны з пажылой жанчынай. Яны сядзяць у крэслах у адным з замкавых пакояў. Хто ж гэтая жанчына?

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2019 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»