Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Пасляваенная Усходняя Германія вачыма Хельгі Парыс
Погляды, жэсты, усмешкі, паставы, звычкі людзей краю, іх характары — вядомая фотамастачка дазваляе ўбачыць гісторыю гэтых земляў як гісторыю асобнай супольнасці, своеасаблівага сямейнага роду, “эра” якога зараз няўмольна сыходзіць у нябыт.
Архітэктоніка класікі
Віншавальны адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі зачытаў міністр культуры краіны Барыс Святлоў. Лідар дзяржавы адзначыў, што “гэты форум нязменна з’яўляецца хвалюючай і запамінальнай падзеяй культурнага жыцця Еўропы, адным з лепшых музычных праектаў сучаснасці. Фестываль з гонарам выконвае важную місію захавання і папулярызацыі твораў класічнага мастацтва, далучае сучаснікаў да ідэалаў сапраўднай духоўнасці і сусветнай культуры”...
Там, дзе няма іерархіі…
Дні еўрапейскай спадчыны, якія па традыцыі праводзяцца ў верасні, сёлета ў нашай краіне былі прысвечаны нематэрыяльнай культурнай, або так званай жывой спадчыне. Адной з прычын выбару гэтай тэмы стала святкаванне 10-годдзя з моманту ратыфікацыі Беларуссю Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Чым не нагода паразважаць пра дасягненні і надзённыя клопаты ў справе захавання нашай народнай скарбніцы?
Вялікая беларуская сцяна перад “новай драмай” + усе артыкулы дыскусіі
Тыдзень таму ў Мінску распачаўся ІІІ Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТэАРТ”. Гэты фестываль літаральна за два гады заваяваў сабе імідж аднаго з галоўных тэатральных святаў у краіне. Адметнасць чарговага форуму — у цэлым блоку беларускіх прэм’ер, большасць з якіх была ініцыявана яго арганізатарамі. Падкрэслім, блок фарміраваўся не з таго, што, як кажуць, “пад рукой ляжала”, — “ТэАРТ” сам замаўляў і пастаноўкі, і нават некаторыя п’есы.
Недабудаваны шэдэўр Георгія Лаўрова
За тыя амаль сто гадоў, што Мінск мае сталічны статус, горад некалькі разоў радыкальна змяняў сваю структуру і аблічча. Першы раз — у 1930-я, калі былі ўзведзены манументальныя будынкі па праектах Лангбарда. Другі — калі ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе паўстаў шыкоўны праспект. Далей — 60-я: пачынаецца фарміраванне другога архітэктурнага дыяметра сталіцы.
Алібі для непрафесіяналізму
Чаму я вырашыў звярнуць увагу на якасць тых канцэртных праграм, якія сёння прапануюцца аўдыторыі? Адказ тут вельмі просты. Наш калектыў пастаянна гастралюе па ўсёй Беларусі, і каму, як не мне, ведаць пра настроі ды патрабаванні простых пакупнікоў білетаў? Дык вось: людзі — крыўдзяцца! Вельмі часта яны бываюць незадаволены тым узроўнем, што ім прапаноўваюць, ці ўвогуле пачуваюць сябе ашуканымі за ўласныя ж грошы. І як вынік — проста перастаюць хадзіць на канцэрты. Ім нецікава…
Тры класікі на адной трасе, або Ад Багдановіча да Адамовіча
Сёння мы працягваем расповед пра журналісцкі аўтапрабег па сельскіх рэгіёнах нашай краіны, які доўжыўся ў першыя тыдні верасня. Гэта — трэцяя, фінішная, частка вандроўкі, што бярэ пачатак з чэрвеня. Такім чынам, у выніку рэалізацыі сёлетняга аўтапрабегу мы паспелі наведаць усе нашы вобласці... Нагадаем, асноўная мэта акцыі — вышук сельскіх брэндаў, вакол якіх бібліятэкі і клубы “раскручваюць” свае творчыя праекты.
Іерогліфы "ведаў"
Першыя бібліятэкі ў Кітаі з’явіліся яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Вядома ж, у першую чаргу яны былі скіраваны на захаванне важных дакументаў, у тым ліку радаводу імператарскай сям’і, распараджэнняў ды ўказаў кіраўніцтва краіны, запісаў са звесткамі пра важныя падзеі ды незвычайныя прыродныя з’явы.
Спачатку — зінгшпіль…
На камернай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі адбылася прэм’ера дзвюх аднаактовак: спачатку — Моцарта, потым — Сальеры. Анонсы абяцалі “інтэрактыў” у вечнай спрэчцы: хто каго? Бо гэтыя дзве пастаноўкі — “Дырэктар тэатра” і “Спачатку музыка, а потым словы” спаборнічалі паміж сабой яшчэ ў 1786 годзе, замоўленыя іх аўтарам у якасці своеасаблівага кампазітарскага конкурсу. Тады перамог — Сальеры. А цяпер?..
След штодзённых разважанняў
З 8 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі працуе персанальная выстаўка работ вядомага беларускага жывапісца Вячаслава Захарынскага. Гэта мастак, які пастаянна знаходзіцца ў пошуку. Яго карціны ўзнікаюць з унутранай патрэбнасці ў развіцці, абнаўленні.
"GlassНавігацыя" па шкляных пуцявінах
"Сёння вы можаце вырабіць шкляную скульптуру з дапамогай мікрахвалевай печы, можаце скарыстацца 3D-прынтарам, які падкажа вам арыгінальную скульптурную форму, але майстэрства, прафесіяналізм па-ранейшаму не страчваюць сваёй актуальнасці". Гэтыя словы славутага бельгійскага майстра Эдварда Ляйбовіча можна лічыць своеасаблівым эпіграфам да першага Міжнароднага фестывалю мастацкага шкла "GlassНавігацыя", што завяршыўся на мінулым тыдні ў Галерэі Міхаіла Савіцкага ў Мінску.
Неверагодныя прыгоды ашмянскага Монтэ-Крыста
…У Дзяржаўным архіве Літвы захоўваецца судова-следчая справа “Аб двараніне Сігізмунду (Зігмунду) Мінейку”. Што цікава, там ёсць датаванне: справу, распачатую ў ліпені 1863-га, не закрылі і праз сорак гадоў! Да справы падшыта прашэнне, якое было пададзена ў верасні 1905-га віленскаму генерал-губернатару Аляксандру Фрэзэ ад грэчаскага падданага, урача Станіслава Мінейкі: “Бацька мой, Сігізмунд Мінейка, які прымаў удзел у польскім паўстанні 1863 года, будучы ў пастарэлым узросце (64-х гадоў), імкнецца пабачыць сваіх сваякоў, што жывуць у Віленскай губерні”.
“Начная варта” працягваецца…
Фатограф Сяргей Швайко працягвае пошукі маляўнічых мясцін беларускага краю, якія ён здымае ўначы, выкарыстоўваючы ўласна распрацаваную сістэму асвятлення. “К” ужо неаднойчы пісала пра няўрымслівага аўтара, але гэтым разам нам асабліва прыемна адзначыць яго творчы рост і далейшыя крокі.
Бясконцыя пошукі адэкватнага часу
Сёлетняе Маскоўскае біенале сучаснага мастацтва выразна адрознівалася ад папярэдніх паводле сваіх акцэнтаў. Куратар яго асноўнага праекта Катрын дэ Зегер зрабіла стаўку не на гучныя імёны ды эфектныя інтэрактыўныя творы, але перадусім на жыццёвыя індывідуальныя практыкі, увасобленыя ў сацыяльным кантэксце і толькі ўмоўна “маркіраваныя” самімі творамі. Гэта значыць, што апошнія сведчылі пра імкненне сваіх аўтараў зрабіць нешта добрае і карыснае, але самі па сабе зазвычай не надта ўражвалі.
Нашы ў Малдове: арт-рынак і мова
Кажучы пра беларускую супольнасць у суседніх Расіі, Украіне, Польшчы ды Літве, мы часцяком забываемся на немалую колькасць суайчыннікаў, якія жывуць у Малдове. Сярод іх — бізнесмены, інжынеры і, вядома ж, творчыя людзі. Адзін з іх — мастак Вячаслаў ІГНАЦЕНКА, чыя выстаўка “Калейдаскоп” улетку прайшла ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Пасля адкрыцця праекта мастак разам з намеснікам старшыні беларускай грамады ў Малдове, кіраўніком беларускай нядзельнай школы ў Кішынёве, культуролагам Ганнай МАЗУР пабываў у Інфацэнтры “Культура-інфа”.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»