Адборачны тур стартаваў

№ 2 (820) 12.01.2008 - 18.01.2008 г

Пачаўся прыём заявак для ўдзелу ў рэспубліканскім дзіцячым конкурсе “Песня для Еўрабачання” — адборачным туры міжнароднага дзіцячага конкурсу песні “Еўрабачанне-2008”. Арганізатарам рэспубліканскага конкурсу з’яўляецца Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь.

Сёлета конкурс “Песня для Еўрабачання” складаецца з трох этапаў: адборачны тур, паўфінал і фінал.
Прыём заявак для ўдзелу ў адборачным туры конкурсу “Песня для Еўрабачання” ўжо стартаваў. Апошні дзень прыёму бандэролей з заяўкамі — 29 лютага 2008 г.
Вынікі адборачнага тура будуць падведзены ў перыяд з 1 па 10 сакавіка 2008 г. Журы разгледзіць дасланыя заяўкі і адбярэ да 20 песень, якія ў маі 2008 г. возьмуць удзел у паўфінале рэспубліканскага конкурсу. Па выніках паўфіналу журы адбярэ 10 фіналістаў.
Фінал рэспубліканскага конкурсу пройдзе ў верасні 2008 г. у форме гала-канцэрта. Пераможца рэспубліканскага конкурсу вызначыцца па выніках тэлефоннага галасавання і галасавання прафесійнага журы.
Да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе дапускаюцца канкурсанты, якім на дзень правядзення міжнароднага конкурсу павінна быць не меней 10 (дзесяці) і не больш 15 (пятнаццаці) гадоў.
У рэспубліканскім конкурсе можа ўдзельнічаць песня, якая складаецца з вершаў на рускай і беларускай мовах і музыкі, якія ніколі не былі камерцыйна рэалізаваны, абнародаваны ці публічна выкананы.
Падрабязней з Палажэннем аб правядзенні рэспубліканскага дзіцячага конкурсу “Песня для Еўрабачання” можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by і ў газеце “Советская Белоруссия” №3 ад 09.01.2007 г.
Заяўкі з усімі неабходнымі дакументамі, пазначанымі ў Палажэнні, прымае Белтэлерадыёкампанія па адрасе: 220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9, з паметкай “На конкурс “Песня для Еўрабачання”.

Прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі