Гродна прыме “сталічную” эстафету-2014

№ 39 (1113) 28.09.2013 - 04.10.2013 г

Статус
На пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь вырашана, што ў наступным годзе Культурнай сталіцай Беларусі стане Гродна. Неўзабаве будзе створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні адпаведных творчых акцый у горадзе над Нёманам, а таксама — план мерапрыемстваў на 2014 год.

Адной са знакавых падзей будучай Культурнай сталіцы нашай краіны стане, безумоўна, X Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Няма сумневаў, што жыхароў і гасцей Гродна чакае немалы шэраг іншых, не менш цікавых, творчых праектаў.

Нагадаем, што акцыя “Культурная сталіца Беларусі” распачата па ініцыятыве Міністэрства культуры з 2010 года. З таго часу “культурнымі” сталіцамі паспелі стаць Полацк, Гомель, Нясвіж, Магілёў.

Наш кар.