Едзем ва Усвяты!

№ 39 (1113) 28.09.2013 - 04.10.2013 г

Віцебшчына
Сёння, 28 верасня, народны ансамбль народнай песні і музыкі “Вераснянка” Мазолаўскага сельскага дома культуры і прадстаўнікі раённага метадычнага цэнтра (Віцебскі раён) прымуць удзел у Адкрытым фальклорным фестывалі-конкурсе імя выканаўцы народных песень Вольгі Сяргеевай.

Фэст пройдзе ў расійскіх Усвятах. Як паведамілі ў Пскоўскім абласным цэнтры народнай творчасці, у рамках фальклорнага мерапрыемства запланаваны конкурс этнаграфічных праграм.

Да таго ж, арганізатары запрашаюць усіх ахвотных паспрабаваць свае сілы ў конкурсе “Лепшы традыцыйны пачастунак”, дзе кожны зможа адчуць смак нацыянальных страў.

На фестываль збіраюцца творчыя калектывы з Пскоўскай, Смаленскай абласцей, а таксама — з Санкт-Пецярбурга.

Андрэй СТРУНЧАНКА