Фэст пройдзе ў расійскіх Усвятах. Як паведамілі ў Пскоўскім абласным цэнтры народнай творчасці, у рамках фальклорнага мерапрыемства запланаваны конкурс этнаграфічных праграм.
Да таго ж, арганізатары запрашаюць усіх ахвотных паспрабаваць свае сілы ў конкурсе “Лепшы традыцыйны пачастунак”, дзе кожны зможа адчуць смак нацыянальных страў.
На фестываль збіраюцца творчыя калектывы з Пскоўскай, Смаленскай абласцей, а таксама — з Санкт-Пецярбурга.
Андрэй СТРУНЧАНКА