Гэтым разам ён прысвечаны памяці вядомага мастака, ураджэнца Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні Роберта Геніна. Пра яго жыццё і творчасць “К” падрабязна пісала ў 2012-м (№№ 21, 22, 23 - “Авантурны геній Геніна”), а таксама ў матэрыялах пра выстаўку “Мастакі Парыжскай школы з Беларусі” ў тым жа годзе.
√
У рамках пленэру працуе выстаўка больш як 20 твораў Р.Геніна “У пошуках раю” са збору пецярбургскага калекцыянера Аляксея Радзіёнава. У асноўным, гэтыя графічныя лісты — перыяду прабывання Геніна на востраве Балі.
У пленэры ўдзельнічаюць каля 20 мастакоў з сямі краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Арменіі, КНР, Ізраіля. Праграма гэтай цудоўнай творчай акцыі прадугледжвае наведанне пленэрыстамі Клімавіцкай зямлі, дзе ўрачыста будзе адкрыта памятная дошка, прысвечаная Роберту Геніну.
Наш кар.