Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
“Карагод шчасця” на Плошчы Зор
Аднагалосным рашэннем журы Гран-пры Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2013” быў прысуджаны польскай стужцы “Згублены горад Свіцязь”. Карціна, створаная па матывах паэмы Адама Міцкевіча “Свіцязянка”, стала плёнам васьмігадовай працы рэжысёра Каміла Полака, і, на думку экспертаў, узняла анімацыйнае кіно на новы ўзровень.
"Дажынкі" ў фармаце 3D і чайнік для ўсіх...
Восень — час дажынак: ад раённых і абласных да рэспубліканскіх. І кожнае з гэтых святаў пакідае пасля сябе не толькі важкі каравай чарговага ўраджаю, але і якасна абноўленую сацыяльна-культурную сферу. Бягучы год, натуральна, — не выключэнне.
Фестывальны старт
Колькі дзён таму на сцэне канцэртнай залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі стартаваў вядомы далёка за межамі нашай краіны Х Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур.
Кардыяграма прэстыжу
Тыдзень таму ў Брэсце скончыўся 18-ы Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа”. Ён сабраў 22 калектывы з 13 краін, у тым ліку Азербайджана, Арменіі, Егіпта, Ізраіля, Літвы, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Чэхіі, Швецыі, Японіі. За восем фестывальных дзён адбылося ажно 17 майстар-класаў і, галоўнае, — 22 спектаклі (не толькі драматычныя, але і пластычныя, лялечныя, а таксама вулічныя). Яны паказваліся ажно на пяці пляцоўках, іх паглядзела больш як восем тысяч гледачоў. Жанравая палітра фестывальных паказаў была папраўдзе вельмі размаітай. Але гледачы ад гэтага зусім не разгубіліся: кожны знайшоў тое, што яму па душы. Тым больш, на некаторыя прагляды — вулічныя, на плошчы — білет не патрабаваўся. Дый залы, мяркуючы ўжо па хуткім продажы білетаў, не пуставалі.
Чаго бракуе TV “Беларусь 3”?
Нацыянальны тэлеканал з культурным кантэнтам паспеў заваяваць цікавасць гледача. Падаецца, надышоў час для пэўных ацэнак тэлевізійных высілкаў. Не дзеля крытыкі, а з прычыны далейшага ўдасканалення вяшчання, што па прызначэнні сваім павінна “граць на струнах” беларускай душы…
Канцэпцыя аднаго маршруту на памежжы
Турпраект “К”: па колішнім Віленскім краі / Шлях з Вільнюса ў Мінск М7 (E28) ведаюць многія нашы суайчыннікі: аўтобусы і машыны з беларускімі нумарамі снуюць па ім няспыннай чарадой. Мы таксама рушылі ўслед за імі, спадзеючыся пры першай жа нагодзе збочыць…
За якой мяжой музей перастае быць музеем?
10 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі адбыўся “круглы стол” супрацоўнікаў згаданай установы і іхніх калег з Нацыянальнага гістарычнага. Тэмай размовы былі новыя падыходы ў працы з наведвальнікамі. Падобна на тое, што гэтую дыскусію справакавала нядаўняя вандроўка беларускіх музейшчыкаў у Швецыю. Тое, што нашы там пабачылі, асэнсоўвалася і абмяркоўвалася прафесіяналамі ў прыватных кулуарных размовах. Вось і вырашылі дырэктары двух вядучых музеяў краіны, адштурхнуўшыся ад шведскага досведу, абмеркаваць нашы праблемы ды перспектывы ў фармаце “круглага стала”.
За сямю… "зайцамі"
Сёння Гродзенскі абласны драматычны тэатр паказвае першую прэм’еру гэтага сезона — "Мой гарадок" паводле п’есы Т.Уайлдара, уганараванай у 1938 годзе Пуліцараўскай прэміяй.
Мроі палатна
Наведвальнікаў Светлагорскай карціннай галерэі “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава ў гэтыя вераснёўскія дні сустракае трапяткое святло твораў гродзенскага мастака Мікалая Бандарчука. Так-так, сустракае, бо яно нібыта не затрымліваецца на тым, што ўвасоблена, а робіцца самім паветрам дзвюх экспазіцыйных залаў...
Цудоўныя, непаўторныя
У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі — чарговае свята: 17 верасня ўрачыста адкрылася ўнікальная выстаўка “Праваслаўны свет. Вобраз Хрыста ў іканаграфіі краін Усходняй Еўропы”, прысвечаная 1025-годдзю Хрышчэння Русі. Выстаўка працуе да 5 снежня.
Неверагодныя прыгоды ашмянскага Монтэ-Крыста
…З кім разам вучыўся Зігмунд Мінейка, мне дакладна не вядома (у яго мемуарах згадваюцца толькі некаторыя ягоныя землякі). Але мяркуючы па гадах вучобы — з Вікторам фон Валем, князем Давідам Аргуцінскім-Даўгарукавым, Аляксандрам Шэпелевым, якія ў 1859 — 1861 гадах заканчвалі вучылішча: хто ў званні прапаршчыка, хто ў званні штабс-капітана.
Гарматы, схаваныя ў кветках
Княгіня Марцаліна Чартарыйская, у дзявоцтве — Радзівіл, праславілася як віртуозная піяністка і любімая вучаніца Шапэна. У Польшчы яе добра ведаюць ды памятаюць. Але для сваіх землякоў, беларусаў, яна застаецца незнаёмкай…
Факт вяртання артэфакта
Пад час нядаўняга, чацвёртага па ліку, пасяджэння Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа, на якім, сярод іншага, абмяркоўваліся магчымасці нашых суайчыннікаў па прасоўванні інтарэсаў Рэспублікі Беларусь за мяжой, адбылося вяртанне ўнікальных дакументаў часоў Вялікага Княства Літоўскага.
Падтрымаць законам і не толькі
Яшчэ свежы ўспамін: канферэнц-зала Нацыянальнай бібліятэкі, поўная гасцей з замежжа, гарачыя дыскусіі, абмеркаванні, у першую чаргу — клопатаў нашых суайчыннікаў, якія воляй лёсу апынуліся за тысячы кіламетраў ад роднай зямлі. Мінула больш як тры гады пасля правядзення першага пасяджэння Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры.
Сустрэча з Радзімай*
25 верасня 1765 года ў Андрэя Агінскага, ваяводы трокскага, старасты ашмянскага, Паўнамоцнага Пасла Рэчы Паспалітай у Пецярбургу, пасла ў Вене, паплечніка польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, і Паліны Шэмбек нарадзілася другое дзіця — сын, якому пры хрышчэнні далі пышнае імя...
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»