На пешаходнай!

№ 37 (1111) 14.09.2013 - 20.09.2013 г

Сёння і заўтра ў Мінску — свята вулічных тэатраў з нагоды Дня горада! Гэта — апошнія сёлетнія выхадныя на пешаходнай вуліцы Карла Маркса, а таксама — фінал Мінскага форуму вулічных тэатраў.

Глядач зможа ўразіцца майстэрствам акцёраў Беларусі і замежжа, карнавалам, выступленнямі перформераў. Падзея — першы ў Беларусі вопыт правядзення тэатральнага фэсту ў вулічным фармаце.

Ахвотныя далучыцца да мастацтва вулічнага тэатра змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах разам з артыстамі. Калектывы працуюць у жанрах інтэрактыўнага тэатра, буфанады, клаўнады, тэатра лялек, пластычнага тэатра, гістарычнай рэканструкцыі ды іншых.

Ло ЯНЬ, студэнт 3 курса Інстытута журналістыкі БДУ

"К" пісала пра форум цягам яго правядзення і выказвала крытычныя заўвагі - тут.