Глядач зможа ўразіцца майстэрствам акцёраў Беларусі і замежжа, карнавалам, выступленнямі перформераў. Падзея — першы ў Беларусі вопыт правядзення тэатральнага фэсту ў вулічным фармаце.
Ахвотныя далучыцца да мастацтва вулічнага тэатра змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах разам з артыстамі. Калектывы працуюць у жанрах інтэрактыўнага тэатра, буфанады, клаўнады, тэатра лялек, пластычнага тэатра, гістарычнай рэканструкцыі ды іншых.
Ло ЯНЬ, студэнт 3 курса Інстытута журналістыкі БДУ
"К" пісала пра форум цягам яго правядзення і выказвала крытычныя заўвагі - тут.