Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Квадрат Міцкевіча
Пастаноўка стане першай, ажыццёўленай на роднай сцэне калектыву пасля маштабнай рэканструкцыі.
"ZABOR" у Гродне!
У гродзенскай галерэі "Крыга" адбыўся вернісаж аднаго са сталых удзельнікаў выставачнага праекта "Art-Zabor" Руслана Вашкевіча.
Што не прымае сучасны арт?
Эстафета сусветнай мастацкай сталіцы пераходзіць з горада ў горад па меры правядзення там буйных імпрэз, куды сцякаецца “ўвесь бамонд”. Пачынаючы з 20 верасня гэты пачэсны тытул на месяц займее Масква, дзе пройдзе ўжо пятае па ліку Біенале сучаснага мастацтва. Да выправы туды рыхтуюцца сотні куратараў ды мастакоў з усяго свету — уключна і з Беларуссю.
Ці патрэбен у Беларусі тэлеканал з этнамузыкай?
У эпоху лічбавага тэлебачання знайсці “свой” канал — не праблема. Кабельныя аператары сёння прапаноўваюць тэлеканалы, прысвечаныя фільмам, тэлесерыялам, навуцы і тэхналогіям, самым разнастайным хобі, кшталту рыбалкі і садаводства. Вядома, сярод гэтага мора маюцца і музычныя...
Тэатр.by: быць ці не быць?
Узімку вядомы расійскі тэатральны крытык, тэатральны менеджар, перакладчык Павел Руднеў, які займае ў дадзены час пасаду памочніка мастацкага кіраўніка па спецпраектах МХАТа імя Чэхава, прадставіў у сваім блогу інтэрнэт-праект пад назвай “Спадчына Мастацкага тэатра. Электронная бібліятэка”. Гэты праект увайшоў у комплекс акцый, прысвечаных святкаванню 150-годдзя з дня нараджэння К.С. Станіслаўскага. Карыстальнік Сеціва можа зайсці на сайт тэатра, націснуць на кнопку “Бібліятэка МХАТ” і азнаёміцца, напрыклад, з 9-м томам Збору твораў заснавальніка тэатра, дзе сабраны лісты з 1918 па 1938 гады. Тут жа прадстаўлены малатыражныя выданні, падрыхтаваныя навукова-даследчым цэнтрам Школы-студыі МХАТ. У відэагалерэі выкладзены запісы спектакляў тэатра. Там можна ўбачыць Ірыну Мірашнічэнка ў ролі Аркадзінай у “Чайцы”, што паставіў Алег Яфрэмаў. Ці “№ 13” — п’есу, што набіла аскому, бо за яе ў свой час павальна ўхапіліся айчынныя тэатры. Тут жа — шматлікія тэлепраграмы Анатоля Смялянскага, які працяглы час узначальваў літаратурную частку, спасылкі на інтэрв’ю першых асоб тэатра ды шмат чаго іншага.
Канцэпцыя аднаго маршруту на памежжы
Турпраект “К”: па колішнім Віленскім краі / Частка ІІІ
Майстар-клас дырэктара музея
У гэтым доме паэт правёў дзіцячыя гады. Бацькоўская хаціна гарэла, была ўзноўлена на старым падмурку і сагрэта сэрцамі мясцовых музейшчыкаў...
Каралева СДК
Не сакрэт, што ў свядомасці многіх нашых суайчыннікаў сельскія бібліятэкі, дамы культуры і клубы з’яўляюцца нейкімі рэліктамі з савецкіх часоў. Маўляў, дзе яшчэ ў Еўропе сустрэнеш такія, скажам, далёка не самаакупныя ўстановы? Але ці так яно на самой справе?
“Хрыстос прызямліўся...”. У Віцебску
8 верасня Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа адкрыў сезон — гучна і ўрачыста. Першым моцным акордам стала прэм’ера спектакля “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” паводле твораў Уладзіміра Караткевіча ў пастаноўцы Міхася Краснабаева.
...І “Чамадан успамінаў”
Другі Музычны фестываль памяці сусветна вядомага кампазітара Мікалая Набокава, стрыечнага брата знакамітага пісьменніка, прайшоў на Гродзеншчыне. Асаблівасцю сёлетняга свята стала тое, што яно было прысвечана 110-годдзю з дня нараджэння музыканта.
Чым ганарыцца Мінск?
Да Дня горада Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны падрыхтаваў мастацкую выстаўку “Мінск — ведаць, помніць, ганарыцца”. Яна прысвечана падзеям амаль 70-гадовай даўніны: вызваленню Мінска ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.
“Брыз” пасябраваў з “Соаре”
Па запрашэнні Думы самакіравання Ікшкільскага краю Латвійскай Рэспублікі дэлегацыя Столінскага раёна наведала з афіцыйным візітам гэтыя мясціны і прыняла ўдзел у святкаванні Дня горада Ікшкіль.
Смак з часоў князя Вітаўта
“О цудоўныя мясныя маленькія тэфтэлі! Яны пахлі так цудоўна і былі такія падсмажаныя ды румяныя — словам, такія, якімі павінны быць добрыя мясныя тэфтэлі!” — так пісала Астрыд Ліндгрэн у “Малышы і Карлсане”.
А хто ты і дзе, “жывы” чытач?
Перад пачаткам “круглага стала”, што прайшоў 9 верасня ў рэдакцыйным інфацэнтры, мы паспрачаліся з дырэктарам Дзяржынскай ЦБС Валянцінай Клімовіч наконт тэрміналогіі, якая вызначае сутнасць чытача. Мы, журналісты, паспрабавалі адстаяць сваё бачанне праблемы і давесці, што ледзь не штотыднёва адшукваем на вясковых абсягах актыўнага чытача. Валянціна Віктараўна, апелюючы да таго, што няма пакуль такой, строга вызначанай і занесенай у параграфы справаздачнасці, ацэнкі чытацкай цікавасці да кнігі, казала нам пра больш дарэчную дакладнасць словазлучэння “жывы чытач”. Відавочная шматсэнсоўнасць: калі жывы, дык абавязкова — наяўны чытач, і пры гэтым — ні намёку на магчымыя “мёртвыя душы”... Словам, кожны з нас застаўся пры сваім.
Нехта мусіў прайграць...
Рыцарскія імпрэзы даўно зарэкамендавалі сябе як самыя што ні ёсць масавыя святы. А запачаткаваў гэтую тэндэнцыю менавіта Фестываль сярэднявечнай культуры “Навагрудскі замак”. Было тое трынаццаць гадоў таму. Сёлетні фэст, праведзены пасля трохгадовага перапынку, сабраў фенаменальна мала гледачоў. Раней лік ішоў на дзясяткі тысяч, цяпер — усяго на сотні.
Мінскія вокны
З нагоды Дня горада, які сталіца святкуе сёння, публікуем фота з цыкла "Вокны" вядомага фотамастака Георгія Ліхтаровіча.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2019 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»