Расія
У Калінінградскай вобласці прайшоў Фестываль беларускай культуры “Белыя Росы”. Праграма мерапрыемства ўключала выступленні cамадзейных мастацкіх калектываў з чатырох гарадоў і пяці раёнаў вобласці, выстаўку народных промыслаў Беларусі, прэзентацыю вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама нацыянальны падворак са стравамі беларускай кухні і традыцыйнымі напоямі.
Тайланд
Мастацтва беларускай паштовай прадукцыі з годнасцю ацанілі ў Бангкоку. У прыватнасці, на Сусветнай выстаўцы марак “Тайланд-2013” прадпрыемства “Белпошта” было ўдастоена сярэбранага медаля ў літаратурным класе за “Каталог паштовых марак Рэспублікі Беларусь. 2008 — 2012”. Усяго ў рамках форуму прадставілі 432 калекцыі і экспанаты з розных краін свету ў 29 афіцыйных конкурсных класах. Усе конкурсныя работы ацэньвала кампетэнтнае міжнароднае журы.