Харавая тэрыторыя міру

№ 34 (1108) 24.08.2013 - 30.08.2013 г

З 13 па 17 жніўня ў Калінінградзе праходзіў ІІ Міжнародны фестываль “Тэрыторыя міру”.

На ім з вялікім поспехам выступіў Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча. Арганізавалі фестываль Міністэрства культуры Расіі, урад Калінінградскай вобласці, Міністэрства культуры рэгіёна, Цэнтр культурных праграм.

Галоўны фестывальны акцэнт — народныя традыцыі ды фальклор. Для іх прапаганды і далейшага развіцця ў Калінінградзе сабраліся прафесійныя ды самадзейныя творчыя калектывы з васьмі краін свету.

Нацыянальны акадэмічны народны хор Беларусі прапанаваў публіцы грандыёзную канцэртную праграму, якая складаецца з твораў беларускіх і рускіх аўтараў, народных песень. Выступленне прайшло "на ўра". Наш калектыў павіншавалі міністр культуры Калінінградскай вобласці Святлана Кандрацьева, генеральны прадзюсар фестывалю Міхаіл Ашумаў, консул, які ўзначальвае Калінінградскае аддзяленне Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расіі Васілій Гарбаценка.

Артысты нашага хору прынялі ўдзел у прэс-канферэнцыі і распавялі пра мастацтва Беларусі.