"Фэйсбук" Жыгімонта ІІ

№ 32 (1106) 10.08.2013 - 16.08.2013 г

Нацыянальны гістарычны архіў упершыню паказаў унікальныя дакументы

Сёння матэрыялы прадастаўлены Нацыянальным гістарычным архівам Рэспублікі Беларусь. Дзякуючы старонцы ў сацыяльнай сетцы ўсё больш людзей можа пабачыць унікальныя дакументы, дакрануцца да мінуўшчыны. Дарэчы, сама ўстанова акурат сёлета адзначае 75-годдзе з часу заснавання! Віншуем і жадаем цікавых знаходак! Пакуль жа — частка цікавых дакументаў, што прадаставіў архіў для публікацыі на старонках газеты "Культура".

1. Гродзенскі земскі суд. Канцылярскі служка занудзіўся перапісваць аднастайныя тэксты і вырашыў намаляваць у актавай кнізе караля Жыгімонта ІІ Аўгуста і кіеўскага праваслаўнага мітрапаліта. “Facebook” XVI стагоддзя. 1556 г.

/i/content/pi/cult/440/9160/14-1.jpeg

2. Патэнт, выдадзены магістратам аўстрыйскага горада Грос-Каморн (сучасны Камарна ў Славакіі) кавальскіх спраў майстру Андэрсу Шперлінгу, які напрыканцы XVIII ст. прыехаў у Віцебск. 1781 г.

/i/content/pi/cult/440/9160/14-2.jpeg

3. Касцельны служка зарысаваў на старонках кнігі абрад хрышчэння. Такой была пінская шляхта 250 гадоў таму. Пінск, сярэдзіна XVIII ст.

/i/content/pi/cult/440/9160/14-3.jpeg

4. Дарчы ліст Дашкі Яцкавіча Храбтовіча царкве Прасвятой Багародзіцы Лаўрышаўскага манастыра на двух падданых у Шчорсах. Скорапіс на пергаміне. 1488 г.

/i/content/pi/cult/440/9160/14-4.jpeg

5. Уласнаручны подпіс Льва Сапегі. Год — пасля сыходу з пасады вялікага канцлера, год — да заступлення на пасаду вялікага гетмана. 1624 г.

/i/content/pi/cult/440/9160/14-5.jpeg