Пілігрымка-фольк

№ 32 (1106) 10.08.2013 - 16.08.2013 г

Палессе — край, багаты на святы і абрады, песні, легенды, паданні. Часткова тэрыторыя Лельчыцкага раёна, якая адносіцца да Прыпяцкага запаведніка, не з’яўляецца выключэннем.

Таму невыпадкова, што спецыялісты Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці, РМЦ аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лельчыцкага райвыканкама ўдзельнічалі ў фальклорнай экспедыцыі па вёсках ды пасёлках Прыпяцкага запаведніка — Данілевічы, Сіманіцкі Млынок, Слабада і Салагубаў — з мэтай распрацоўкі найбольш верагоднай версіі бытавання старажытных народных святаў і абрадаў, песень, легенд, паданняў, якіх у ходзе фальклорнай пілігрымкі была сабрана нямала.

/i/content/pi/cult/440/9157/13-3.jpeg

/i/content/pi/cult/440/9157/13-4.jpeg

/i/content/pi/cult/440/9157/13-5.jpeg

/i/content/pi/cult/440/9157/13-6.jpeg

/i/content/pi/cult/440/9157/13-7.jpeg

Дарэчы, такая экспедыцыя, што адбываецца ў рамках вывучэння фальклору Прыпяцкага запаведніка, — ужо трэцяя па ліку. Раней яны праходзілі па вёсках і пасёлках Жыткавіцкага і, часткова, Петрыкаўскага раёнаў Гомельскай вобласці.

Людміла МЕЛЬНІКАВА, вядучы метадыст па народных традыцыях і абрадах Гомельскага АЦНТ

Фота Ірыны ГЛУШЭЦ, метадыста па этнаграфіі і фальклору Гомельскага АЦНТ