Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
“Хаўз” для Тызенгаўза
12 — 15 верасня ў Гродне ўпершыню пройдзе Свята класічнай музыкі “TyzenHouse”. Фестываль праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а яго галоўным арганізатарам выступае Гродзенскі аблвыканкам.
З наскоку ж не атрымаецца!
Палілог перад фестывалем: няўжо нашы тэатры пачалі адчуваць канкурэнцыю?
Вялікая беларуская сцяна перад "новай драмай"
Сённяшнія ўдзельнікі апытання “К” наконт прызнання (нават удакладнім: прызнання існавання) феномену беларускай “новай драмы” — Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Магілёўскі абласны драматычны тэатр і Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск) у асобах іх творчых кіраўнікоў і мэнэджараў выявілі цікавую тэндэнцыю ў сваіх меркаваннях: “новая драма” — усяго толькі ўмоўны тэрмін, за якім — канкрэтныя п’есы канкрэтных аўтараў. А самога “хлопчыка”, атрымліваецца, не існуе.
Чаму да нас так рэдка завітваюць зоркі з сусветнымі імёнамі?
Тыдзень таму “К” згадала выступленне ў “Мінск-Арэне” знакамітага брытанскага гурта “Depeche Mode”. І задалася пытаннем: чаму замежныя зоркі так рэдка завітваюць да нас менавіта на піку сваёй кар’еры? На жаль, куды часцей яны прыязджаюць, калі іхняя папулярнасць на Захадзе і нават у суседняй Расіі ўжо знікае ці нават знікла.
А гібеюць не толькі вёскі...
Калі дзейнасць сельскага клуба мала каго цікавіць...
75 “з прыцэлам” на будучыню!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Ігара Лучанка з 75-годдзем. Пра гэта паведаміла Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы. “Усё сваё жыццё Вы прысвяцілі нястомнаму служэнню мастацтву. Вашы творы, якія ўвабралі ў сябе найлепшыя рысы і традыцыі нацыянальнай музычнай культуры, уваходзяць у рэпертуар некалькіх пакаленняў выканаўцаў і з’яўляюцца сапраўднай візітнай карткай нашай краіны ў свеце”, — гаворыцца, у прыватнасці, у віншаванні. “Глыбокай павагі і прызнання заслугоўвае Ваша шматгадовая грамадская дзейнасць на пасадзе старшыні Беларускага саюза кампазітараў, вялікі асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю айчыннай музыкі”, — адзначыў Прэзідэнт.
Невычэрпнасць таленту
Прэзідэнт краіны павіншаваў народнага артыста Беларусі Віктара Манаева з 55-годдзем. Пра гэта паведаміла Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што Віктар Манаеў і ў далейшым будзе гэтак жа плённа ды самааддана служыць тэатру, радаваць прэм’ерамі шматлікіх прыхільнікаў, узбагачаць сваёй творчасцю скарбніцу беларускага мастацтва. Прэзідэнт пажадаў артысту здароўя, невычэрпнага натхнення, новых творчых поспехаў, шчасця і дабрабыту.
АКТАВА Пракапцова (Восем успамінаў юбіляра)
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў заслужанага дзеяча мастацтваў краіны, генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Уладзіміра Пракапцова з 60-годдзем. “Сваё жыццё вы прысвяцілі нястомнаму служэнню беларускаму мастацтву. Дзякуючы вашаму шматграннаму таленту, энергіі і аўтарытэту Нацыянальны мастацкі музей стаў вядучым культурным і навукова-асветным цэнтрам нашай краіны, дзейнасць якога шырока вядома ва ўсім свеце”, — гаворыцца, у прыватнасці, у віншаванні.
"Неверагоднае перамяшчэнне"
На здымках новай стужкі "Беларусьфільма" для дзіцячай аўдыторыі пад назвай "Неверагоднае перамяшчэнне" пабываў Аляксандр ДЗМІТРЫЕЎ.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2019 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»