Выратаваныя каштоўнасці

№ 32 (1106) 10.08.2013 - 16.08.2013 г

“Выратаваныя каштоўнасці” — такая ўнікальная выстаўка адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі. Яна арганізавана сумесна з філіялам Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея — музеем “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці”. Гэта адзіны ў Беларусі і на тэрыторыі СНД музей, дзе знаходзяцца творы мастацтва і антыкварыяту, канфіскаваныя пры спробе незаконнага вывазу іх за мяжу.

 

/i/content/pi/cult/440/9142/2-11.jpeg

У экспазіцыі прадстаўлены больш за 300 помнікаў гісторыі і культуры, твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якім пашанцавала вярнуцца з нябыту. Яна складаецца з помнікаў нумізматыкі і баністыкі XV — XX стст., прадметаў з каштоўных металаў, а таксама твораў мастацтва краін Усходу і Заходняй Еўропы. Вельмі цікавая частка экспазіцыі — калекцыя рускіх абразоў XVІІІ — ХХ стст. Дапаўняюць выстаўку творы сакральнага мастацтва — узоры растоўскай фініфці, рускага меднага ліцця і рарытэтныя кніжныя выданні.