У экспазіцыі прадстаўлены больш за 300 помнікаў гісторыі і культуры, твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якім пашанцавала вярнуцца з нябыту. Яна складаецца з помнікаў нумізматыкі і баністыкі XV — XX стст., прадметаў з каштоўных металаў, а таксама твораў мастацтва краін Усходу і Заходняй Еўропы. Вельмі цікавая частка экспазіцыі — калекцыя рускіх абразоў XVІІІ — ХХ стст. Дапаўняюць выстаўку творы сакральнага мастацтва — узоры растоўскай фініфці, рускага меднага ліцця і рарытэтныя кніжныя выданні.