Вялікабрытанія
Маладзёжны беларуска-расійскі сімфанічны аркестр пасля выступлення 6 жніўня ў сталічнай Канцэртнай зале “Верхні горад” выправіцца ў замежныя гастролі. Так, ужо 9 жніўня музыкантаў пачуюць у Вялікабрытаніі. Спачатку адбудзецца канцэрт у Кембрыджы, 11 жніўня — у Лондане, 12-га — у Саўтваркскім кафедральным саборы. А завершыцца сезон у расійскай Калузе.