Як вядома, ад Беларусі ў творчым спаборніцтве ўдзельнічае народны артыст краіны, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г.Цітовіча Міхаіл Дрынеўскі, а таксама народныя мастакі Гаўрыла Вашчанка і Іван Міско.
Расія вылучыла на атрыманне прэміі дзевяць кандыдатаў: гэта народныя артысты СССР Уладзімір Зельдзін і Юрый Башмет, кампазітары Уладзімір Бяляеў і Сяргей Цярханаў, паэты Уладзіслаў Арцёмаў і Мікалай Траццякоў, празаік Барыс Косцін, гісторык архітэктуры Інеса Слюнькова, калектыў мастакоў ААТ “Паўлавапасадская хустачная мануфактура”.
Пад час цырымоніі першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Карачэўскі адзначыў, што стасункі ў галіне культуры паміж дзвюма краінамі былі, ёсць і будуць.
Нагадаем, імёны трох лаўрэатаў будуць названы экспертнай радай па прысуджэнні прэмій да канца года. А налета, пад час Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, пройдзе і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.