Напрыканцы 1980-х у Клімавіцкім музеі пачалося фарміраванне фондавых калекцый. Трэба было вырашыць, якія зборы неабходныя, якім чынам іх збіраць і як правільна правесці навуковую апрацоўку музейных прадметаў. Пытанняў узнікала шмат. Людміла Мікалаеўна вучылася сама і вучыла іншых.
Тры гады выконвала абавязкі дырэктара музея. Пры гэтым ёй даводзілася сумяшчаць працу кіраўніка і захавальніка фондаў. Затым Людмілу Андрушкову зацвердзілі на пасадзе дырэктара музея. Але яе як творчую асобу заўсёды цягнула не проста кіраваць, а менавіта самой шукаць гістарычныя рарытэты, знаходзіць дзіўных, таленавітых творчых землякоў. За гады працы з многімі з іх яна была знаёмая асабіста. З некаторымі захавала цёплыя сяброўскія адносіны.
У другой палове 90-х г. супрацоўнікі музея распачалі складаную працу па зборы ўспамінаў клімаўчан — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў фашысцкай няволі. Многія запісы былі апрацаваны непасрэдна Людмілай Мікалаеўнай. Успаміны 28 з іх сталі асновай брашуры “Успаміны клімаўчан-астарбайтараў”, выдадзенай у 2007 годзе...
Наталля БАНЫШЭЎСКАЯ,
галоўны захавальнік фондаў Клімавіцкага раённага краязнаўчага музея
На здымках: будынак музея ў Клімавічах; Людміла Андрушкова.