Адкрыцці фестывалю

№ 27 (1101) 06.07.2013 - 13.07.2013 г

У адзінаццаты раз Бабруйск збіраў сяброў Міжнароднага фестывалю народнай творчасці “Вянок дружбы”. А ўсё пачыналася ў 1996 годзе, калі адбыўся Фэст аўтэнтычнага фальклору Беларускага Прыдняпроўя, у якім прынялі ўдзел каля 30 гуртоў з Беларусі і Украіны.

/i/content/pi/cult/434/9020/1-2.jpeg

Сёлета ў Бабруйск прыехалі прадстаўнікі 16 краін. Упершыню ўдзельнікамі фэсту сталі Казахстан, Бельгія, Чарнагорыя, Грузія, Ізраіль.

/i/content/pi/cult/434/9020/2-2.jpeg

Адкрыццём стаў калектыў з Чарнагорыі. Высокім прафесіяналізмам скарыў ансамбль з Кіева. Венесуэльскія артысты прымусілі глядацкія сэрцы біцца ва ўнісон палымянай музыкі. Азербайджанцы паказалі на сцэне вясельны абрад. Гурты з Латвіі і Германіі выконвалі беларускія мелодыі…

/i/content/pi/cult/434/9020/3-2.jpeg

У фэсце прынялі ўдзел дамы рамёстваў з 11 раёнаў Магілёўшчыны.

Упершыню ў рамках фестывалю прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Народная мастацкая культура ў кантэксце працэсаў глабалізацыі”.