Пра надзённае. І пра вечнае...

№ 27 (1101) 06.07.2013 - 13.07.2013 г

У Нацыянальным гістарычным музеі краіны экспануецца фоталетапіс станаўлення суверэннай Беларусі, створаны карэспандэнтамі БелТА. Назва экспазіцыі — “Беларусь сёння”. Яна прымеркавана да Дня Незалежнасці.

/i/content/pi/cult/434/9008/1-3.jpeg

“Беларусь сёння” — гэта аповед пра нашы дасягненні цягам двух апошніх дзесяцігоддзяў. Мабыць, дасведчаны глядач заўважыць, што выбарам сюжэтаў і пабудовай кадра гэтыя здымкі нагадваюць каляровыя фотаальбомы выдавецтва “Беларусь” савецкага часу. У дадзеным выпадку насамрэч ёсць пераемнасць, і яна цалкам апраўдана, бо стаўленне да савецкай эпохі ў нас — спакойнае ды разважлівае.

/i/content/pi/cult/434/9008/1-4.jpeg

На фотаздымках экспазіцыі прысутнічаюць рэаліі, якія дакладна сведчаць пра час стварэння: гэта новыя распрацоўкі беларускіх машынабудаўнікоў, новае аблічча нашых гарадоў, гучныя перамогі спартсменаў суверэннай Беларусі. У кадры часта з’яўляюцца хрысціянскія святыні, вернікі, святары.

Асобная частка фотадакументаў мае пазачасавы змест. На іх адлюстраваны непаўторныя беларускія краявіды. Такім чынам, гэтая выстаўка — і пра надзённае, і пра вечнае.

На здымках: кадры з фоталетапісу БелТА.