Сямёра найлепшых выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў культуры — Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў — у камернай і нязмушанай абстаноўцы атрымалі віншаванні з паспяховым завяршэннем навучання ў сваіх alma mater ад рэктараў ВНУ, ганаровых гасцей.
Прывітальныя словы на адрас “цудоўнай сямёркі” выпускнікоў прагучалі ад міністра культуры, а таксама ад генеральнага дырэктара Тэатра імя Янкі Купалы Паўла Палякова, народных артыстаў Беларусі Марыі Захарэвіч і Сяргея Жураўля, заслужанай артысткі краіны Аксаны Волкавай, заслужанага дзеяча мастацтваў рэспублікі, прафесара Уладзіміра Зінкевіча.
Пратакол сустрэчы прапаноўваў час і для пытанняў міністру культуры краіны. Гэтая магчымасць была скарыстана маладымі людзьмі: прагучалі пытанні, у прыватнасці, аб падтрымцы дзяржавы ў атрыманні жылля для маладых спецыялістаў, неабходнасці стварэння музычных агенцтваў на Беларусі, што дапамаглі б далейшаму працаўладкаванню выпускнікоў.
Завяршылася імпрэза ўручэннем памятных падарункаў ад міністра культуры.
Д.А.
На здымку: фота на памяць перад Рэспубліканскім балем выпускнікоў.