Статус "базавага музея"

№ 25 (1099) 22.06.2013 - 29.06.2013 г

Адным з ключавых пытанняў 28-га пасяджэння Савета па культурным супрацоўніцтве краін СНД стала наданне шэрагу ўстаноў культуры статуса базавых аранізацый. У іх ліку — і Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”, які прызнаны “флагманам” у

У мінулыя гады базавыя арганізацыі Садружнасці былі вызначаны ў самых розных сферах чалавечай дзейнасці — ад адукацыі да эканамічнага супрацоўніцтва. Пад час аднаго з папярэдніх пасяджэнняў Савета па культурным супрацоўніцтве, якое адбылося 4 кастрычніка 2010-га, была выказана прапанова аб наданні такога статуса і асобным, найвыбітным, установам культуры. Цягам наступных гадоў ідэя набыла канкрэтыку, былі вызначаны прэтэндэнты.

У галіне кіно базавай арганізацыяй прызнаны легендарны ВГИК — Усерасійскі дзяржаўны ўніверсітэт кінематаграфіі імя С.А. Герасімава, у тэатры — Таджыкскі дзяржаўны акадэмічны тэатр оперы і балета імя С.Айні, у намінацыі “Культурная спадчына” — Навукова-даследчы інстытут старажытных рукапісаў імя Месропа Маштоца “Матадаран” з Арменіі, у галіне “Музыка і адукацыя ў сферы мастацтва” — Расійская акадэмія музыкі імя Гнесіных.

Ужо сам гэты пералік сведчыць аб прэстыжнасці статуса, які быў нададзены Нясвіжскаму музею-запаведніку. Асабліва калі ўлічыць, што ўстанова — ці не наймаладзейшая ў пачэснай кампаніі, і толькі летась напоўніцу “разгарнула крылы”. Аднак дадзеная кандыдатура не выклікала ніякіх пярэчанняў сярод удзельнікаў пасяджэння. Зрэшты, як адзначыў з гэтай нагоды міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў, прынятае рашэнне стала прызнаннем выскага ўзроўню ўсёй музейнай справы ў нашай краіне. Менавіта ён дазволіў у даволі сціслыя тэрміны (і літаральна на пустым месцы, бо арыгінальныя інтэр’еры радзівілаўскай рэзідэнцыі амаль не захаваліся!) стварыць эфектную экспазіцыю, па заслугах ацэненую сотнямі тысяч турыстаў.