На пленарным пасяджэнні кангрэса выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што дабрыня, павага да чалавека, дапамога слабому — найвышэйшыя хрысціянскія ідэалы, якімі заўжды натхнялася руская цывілізацыя. Менавіта яны складаюць аснову беларускай сацыяльна-эканамічнай мадэлі.
Па словах Кіраўніка дзяржавы, няма ўніверсальнай формулы, якая забяспечыла б аб’ектыўнасць прэсы. Неаспрэчна адно: будучыня СМІ — за таленавітымі, шчырымі ды адданымі справе журналістамі. І тут, як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, вельмі важнай з’яўляецца журналісцкая салідарнасць. Кангрэс Сусветнай асацыяцыі рускай прэсы — гэта не толькі лабараторыя па даследаванні працэсаў, што адбываюцца ў рускамоўных СМІ, але яшчэ і неацэнны вопыт новых кантактаў...
У форуме ўдзельнічае звыш 200 прадстаўнікоў рускіх дыяспар прыкладна 60 краін — галоўныя рэдактары, выдаўцы і вядучыя журналісты рускага замежжа. Арганізатары кангрэса — Сусветная асацыяцыя рускай прэсы, інфармацыйнае агенцтва “БелТА” пры падтрымцы інфармацыйнага агенцтва Расіі “ІТАР-ТАСС”, міністэрстваў інфармацыі, замежных спраў і іншых органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі. Плануецца, што ўдзельнікі кангрэса пабываюць у Нясвіжы і Брэсцкай крэпасці.
XV Сусветны кангрэс рускай прэсы працягнецца да 23 чэрвеня.