Калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь вырашыла прызнаць пераможцамі:
Магілёўскую вобласць (начальнік упраўлення культуры аблвыканкама — А.Сінкавец), якая заняла І месца ў намінацыях “Лепшая вобласць па арганізацыі канцэртнага і тэатральнага абслугоўвання сельскага насельніцтва” (прэмія — 100 млн. рублёў) і “Лепшая вобласць па арганізацыі канцэртнага і тэатральнага абслугоўвання сельскага насельніцтва тэатрамі і канцэртнымі арганізацыямі” (прэмія — 35 млн. рублёў);
Гомельскую вобласць (першы намеснік начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама — В.Антоненка), якая перамагла ў намінацыі “Лепшая вобласць па арганізацыі канцэртнага і тэатральнага абслугоўвання сельскага насельніцтва клубнымі ўстановамі” (прэмія — 35 млн. рублёў);
Беларускую дзяржаўную філармонію (генеральны дырэктар — А.Гарбар), якая перамагла ў намінацыі “Лепшая канцэртная арганізацыя (тэатр), падпарадкаваная Міністэрству культуры, па канцэртным (тэатральным) абслугоўванні сельскага насельніцтва” (прэмія — 20 млн. рублёў).
Наш. кар.