Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
А пачыналася гэта так...
На пачатку жніўня 1947 года з’явілася паведамленне, што ў Мінску адкрываецца мастацкае вучылішча і ў сувязі з гэтым вядзецца набор навучэнцаў, жадаючыя могуць падаваць заявы.
Ад візы “У свет!”– шляхі ў свет
19 снежня Беларускаму Дому друку спаўняецца 90 гадоў У нашых шаноўных партнёраў-калег — свята! 19 снежня 1917 года прынята пастанова аб перайменаванні друкарні Мінскага губернскага праўлення ў друкарню Савета народных камісараў Заходняй вобласці і фронта. А друкарня губернская распачала дзейнасць яшчэ ў 1797-м. Так што свята ў нашых сяброў — двайное: 90-гадовы юбілей з савецкага часу і 210-ыя імяніны агульнага, творчага і плённага, доўгажыхарства. І гэты артыкул-віншаванне мы невыпадкова змяшчаем на 15-й паласе, за якой, напрыканцы нумара, традыцыйна пазначаны нашы выходныя дадзеныя: і рэдакцыйныя, і выдавецкія, і друкарскія. А друкар у нас адзіны і нязменны — РУП “Выдавецтва “Беларускі Дом друку”. У такім трывалым саюзе, неаспрэчна, зарука сумеснага, журналісцка-выдавецкага поспеху. І вынік гэтых аб’яднаных намаганняў вы ў чарговы раз трымаеце ў руках. Кіруе гэтай вялізнай, шматпрофільнай, высокатэхналагічнай гаспадаркай генеральны дырэктар РУП “Выдавецтва “Беларускі Дом друку” Раман Алейнік, чалавек далікатны, дасведчаны, неабыякавы да развіцця газетна-часопіснай справы. Карацей, галоўны наш партнёр-аднадумца, які вядзе калектыў, што эфектыўна і без затрымак матэрыялізуе і даносіць да чытача плён журналісцкіх высілкаў.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»