“Вяселле” ў Румыніі

№ 22 (1096) 29.05.2013 - 29.05.2013 г

Купалаўскі тэатр пакажа спектакль “Вяселле” на румынскай сцэне 11 і 12 чэрвеня ў рамках юбілейнага, ХХ Міжнароднага тэатральнага фестывалю ў г. Сібіу.

Пастаноўка расійскага рэжысёра Уладзіміра Панкова ўжо не ўпершыню прадстаўляе нашу краіну на міжнароднай пляцоўцы. Раней “Вяселле” дэманстравалася ў Грузіі, Францыі, Расіі, ва Украіне, у Іспаніі, Азербайджане і іншых краінах. Створаны поводле аднайменнай п’есы Чэхава, спектакль — SounDrama ў адной дзеі, дзе спалучаюцца розныя жанры і віды мастацтва.

Пасля форуму ў Румыніі “Вяселле” пакажуць на сцэне Тэатра імя Массавета ў Маскве, дзе праходзіць Міжнародны тэатральны фестываль імя А.П. Чэхава. У пастаноўцы занята большая частка Купалаўскай трупы, а таксама артыст Маскоўскага драматычнага тэатра імя А.С. Пушкіна Андрэй Завадзюк.