Пастаноўка расійскага рэжысёра Уладзіміра Панкова ўжо не ўпершыню прадстаўляе нашу краіну на міжнароднай пляцоўцы. Раней “Вяселле” дэманстравалася ў Грузіі, Францыі, Расіі, ва Украіне, у Іспаніі, Азербайджане і іншых краінах. Створаны поводле аднайменнай п’есы Чэхава, спектакль — SounDrama ў адной дзеі, дзе спалучаюцца розныя жанры і віды мастацтва.
Пасля форуму ў Румыніі “Вяселле” пакажуць на сцэне Тэатра імя Массавета ў Маскве, дзе праходзіць Міжнародны тэатральны фестываль імя А.П. Чэхава. У пастаноўцы занята большая частка Купалаўскай трупы, а таксама артыст Маскоўскага драматычнага тэатра імя А.С. Пушкіна Андрэй Завадзюк.