У ёй, акрамя нашай краіны, прымаюць удзел прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны, а таксама — міжнародныя арганізацыі: UNESCO, Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД, Міжнародная супольнасць "Адукацыя праз Мастацтва" (InSEA). Cустрэча прымеркавана да святкавання Міжнароднага тыдня мастацкай адукацыі, які прыпадае на апошні тыдзень мая.
Сустрэча арганізавана Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і структур UNESCO. Яе мэта — агляд ды асэнсаванне дасягненняў у галіне мастацкай адукацыі і адукацыі праз мастацтва з улікам міжнародных дакументаў, сярод якіх — "Дарожная карта мастацкай адукацыі" і "Сеульскі расклад: мэты мастацкай адукацыі". У праграме сустрэчы — "круглыя сталы", тэматычныя дыскусіі. Спецыяльная сесія сустрэчы экспертаў прысвечана Канвенцыі па ахове і заахвочванні разнастайнасці культурнага самавыяўлення (2005 г.).
Урачыстае адкрыццё сустрэчы экспертаў адбылося ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікаў вітаў намеснік міністра культуры нашай краіны Васіль Чэрнік. Ён, у прыватнасці, сказаў: "Удасканаленне сістэмы мастацкай адукацыі з’яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці Міністэрства культуры. З мэтай выяўлення, адбору, прафесійнай падрыхтоўкі найбольш адораных дзяцей з усіх рэгіёнаў нашай рэспублікі створаны ўнікальныя навучальна-педагагічныя комплексы. У профільных навучальных установах сканцэнтраваны лепшыя педагагічныя кадры, створаны найбольш спрыяльныя ўмовы для развіцця юных талентаў".
Пасяджэнні сустрэчы праходзяць у зале пасяджэнняў Універсітэта культуры і мастацтваў, што дае экспертам магчымасць непасрэдна назіраць навучальны працэс у гэтай ВНУ і спрыяе яе міжнароднаму іміджу.
Фота Юрыя ІВАНОВА