Арганізатары мерапрыемства — упраўленне культуры Мінгарвыканкама, Музей гісторыі горада Мінска, Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага і Гарадская мастацкая галерэя твораў Леаніда Шчамялёва. Беларусь на пасяджэннях “круглага стала” прадстаўлялі супрацоўнікі Музея гісторыі горада Мінска, Мемарыяльнага музея-майстэрні З.Азгура, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва і Беларускага камітэта “ІСОМ”. Пра замежны досвед апавядалі госці з расійскіх Дзяржаўнай Траццякоўскай галэрэі, Дзяржаўнага музея гісторыі Санкт-Пецярбурга, украінскіх Нацыянальнай акадэміі мастацтваў і Нацыянальнай акадэміі выяўленчага мастацтва і архітэктуры, Літоўскага музея тэатра, музыкі і кіно.
Для краін постсавецкай прасторы тэма “круглага стала” — надзвычай актуальная, а ў пэўных праявах — нават балючая. Так бы мовіць, з вострымі вугламі. Пры гэтым музеі як прэзентацыйная прастора гэтыя працэсы адлюстроўваюць.
Падрабязна пра “круглы стол” — у бліжэйшых нумарах “К”.